Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: За гвалт 25 сакавіка адказныя чыноўнікі і сілавікі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: За гвалт 25 сакавіка адказныя чыноўнікі і сілавікі

Дададзена 26.03.2017 12:30:51 | 1,174 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 25 сакавіка ў Менску, у размове з Еўрарадыё распавядае пра правакатараў-міліцыянтаў у цывільным і ўскладае адказнасьць за гвалт на вуліцах сталіцы на Менгарвыканкам і сілавікоў.

Кастусёў 6843Адказнасць за брутальны хапун, які ўлады арганізавалі ў Мінску 25 сакавіка, павінны несці не арганізатары апазіцыйнага шэсця, а сілавікі і Мінгарвыканкам. З такой заявай намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў выступіў у эфіры Еўрарадыё пасля заканчэння акцыі, якая адбылася ў Мінску на Дзень Волі 25 сакавіка.

“Я лічу, што калі ўлады не далі арганізатарам акцыі адказу ў час, адведзены для гэтага законам, тыя мелі права весці людзей тым маршрутам, які лічылі патрэбным. Гэта Мінгарвыканкам і беларускія сілавікі адказныя за тое, што сёння адбылося”, — сказаў сп. Кастусёў.

Арганізатары шэсця на Дзень Волі загадзя звярнуліся ў Мінгарвыканкам па дазвол на масавае мерапрыемства, але адказ атрымалі толькі ўвечары 24 сакавіка — на пяць дзён пазней за вызначаны законам тэрмін. Гарадскія ўлады дазволілі толькі паўгадзінны мітынг на плошчы Бангалор, далёка ад цэнтра горада. Таму аргкамітэт святкавання Дня Волі адклікаў сваю заяўку і вырашыў не адмаўляцца ад планаў, агучаных загадзя: марш з Акадэміі навук на Кастрычніцкую плошчу.

Аднак 25 сакавіка міліцыя перакрыла падыходы да Акадэміі навук і пачала затрымліваць тых, хто спрабаваў прайсці да кропкі збору. Вялікую колькасць заблакавалі і пахапалі ў аўтазакі на праспекце Незалежнасці паміж БНТУ і ЦУМам. Тым не менш, людзі рушылі далей у цэнтр горада. Наступны вялікі “хапун” адбыўся на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова, побач з крамай “Акіян”.

Апошні міліцэйскі кардон стаяў на мосце праз Свіслач у раёне парка Горкага. Але да яго ўжо дайшоў мала хто з пратэстоўцаў.

“У шэрагах людзей, якія прыйшлі на акцыю, было шмат правакатараў. Яны са спіны выхоплівалі больш актыўных людзей і здавалі супрацоўнікам міліцыі пад дубінкі”,сказаў спадар Кастусёў у простым этэры Эўрарадыё.

Па яго словах, калі б шэсце і мітынг на Дзень Волі былі афіцыйна дазволеныя, усё прайшло б мірна.

Па непацверджаных дадзеных, усяго 25 сакавіка ў Мінску арыштавана каля 1000 чалавек.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.