Партыя БНФ » “Ім нас не зламаць” – пасьля 13 сутак арышту на волю выйшаў старшыня Гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


“Ім нас не зламаць” – пасьля 13 сутак арышту на волю выйшаў старшыня Гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Дададзена 28.03.2017 12:01:07 | 101 праглядаў

Ён быў асуджаны на 13 сутак за ўдзел у акцыі «Марш недармаедаў», якая адбылася ў Горадні 19 лютага.

саранчукоў2Вадзім Саранчукоў — кіраўнік гарадзкой арганізацыі Gартыі БНФ у Горадні. Падчас акцыі 19 лютага ён зьбіраў подпісы за адмену дэкрэту аб «дармаедах» – паведамляе Радыё Свабода.

Вадзім Саранчукоў ня скардзіўся на ўмовы ўтрыманьня, а сказаў Свабодзе, што хуценька дома памыецца і вернецца пад СІЗА, каб сустрэць асуджанага Ежы Грыгенча, які таксама быў асуджаны на 13 сутак.

— Казаць асабліва няма пра што, бо турма ёсьць турма, але жывы і здаровы. Адзінае, вельмі засумаваў па дзецях. (У Саранчукова трое непаўналетніх дзетак. — Р.С.) Пасьля 13 сутак зразумеў, што барацьба працягваецца і ім не зламаць нас.

Красавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.