Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: “Збіцьцё 25 сакавіка – злачынства супраць уласнага народу”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: “Збіцьцё 25 сакавіка – злачынства супраць уласнага народу”

Дададзена 29.03.2017 12:04:31 | 451 праглядаў

Паводле звестках праваабаронцаў, на 27 сакавіка ў спісе ахвяраў пераследу за акцыі грамадзянскага і сацыяльнага пратэсту знаходзілася каля 900 чалавек. Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавядае пра тое, што падштурхнула ўлады да масавых рэпрэсій.

РР: Чаму пайшла такая хваля рэпрэсій?

kastusiouРыгор Кастусёў: Калі дэталёва прааналізаваць сітуацыю таго, што адбылося 25 сакавіка, то трэба найперш сказаць, хто справакаў усю гэтую сітуацыю. Усе мы ведаем, што заяўнікі ва ўстаноўленым парадку падалі заяўку на праведзенне санкцыянаванага мерапрыемства, прысвечанага Дню Волі. І далей адбываюцца абсалютна “дзіўныя” рэчы з боку гарадскіх уладаў, якія, як мне падаецца, самі тут нічога і не вырашалі. План распрацоўваўся ў больш высокіх кабінетах, а прадстаўнікі Менгарвыканкама былі толькі шэраговымі выканаўцамі, якія чакалі загаду начальства. І вось першая заяўка на акцыю раптоўна “губляецца”. Затым заўнікаў два разы запрашаюць у гарвыканкам, але затым сустрэчы ізноў-такі раптоўна адмяняюць, а рашэнне выносяць вечарам за паўсутак да Дня Волі. Усё гэта выглядала даволі правакацыйна. Таму пытанне: каму былі выгодныя такія дзеянні? Сёння ўлады кажуць, што ўдзельнікі несанкцыянаванага шэсця парушылі закон. А ўлада не парушыла закон, калі не дала адказ за пяць дзён да правядзення акцыі? Нейкі ў іх аднабаковы погляд на сітуацыю.

РР: Ці адэкватныя былі дзеянні сілавых структур у дачыненні да ўдзельнікаў Дня волі? Бо існуе і такое меркаванне – магло быць і горш…

Рыгор Кастусёў: Біць пенсіянераў, жанчын, простых людзей, якія выйшлі на вуліцу ў святочны дзень – гэта злачынства супраць свайго народу. І ў нармальнай краіне злачынцы адказалі б за свае дзеянні.

РР: Еўропа “праглыне” гэтыя захады беларускага рэжыма?

Рыгор Кастусёў: Бачым, што ёсць нейкая невялікая рэакцыя, звязаная ў асноўным з заявамі да ўладаў не абвастраць сітуацыю. Але гэтыя заявы носяць, як мне падаецца, больш фармальны характар, а не ультыматыўны. Улада, карыстаючыся зручным геапалітычным момантам, вешае лапшыны на вушы еўрачыноўнікам, і тыя пагаджаюцца іх насіць і закрываць вочы на рэальныя падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне. Мне падаецца, Еўропа не будзе моцна ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі. Магчыма, у гэтым накірунку з беларускімі ўладамі дасягнута нейкая дамоўленасць.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.