Партыя БНФ » Перасьлед актывістаў апазыцыі ў Пінску
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Перасьлед актывістаў апазыцыі ў Пінску

Дададзена 30.03.2017 11:56:48 | 421 праглядаў

Нягледзячы на запэўненні кіраўніка Пінскага ГАУСа Валерыя Сарочанка, што аніякага пераследу за ўдзел у акцыі пратэсту 26-га сакавіка не будзе, ў Пінску актывістаў пачалі выклікаць у міліцыю.

Так да грамадскага актывіста Ігара Салаўя наведаўся ўчастковы інспектар, узяў тлумачэнне, што ён рабіў на пінскай плошчы ў суботу і перадаў выклік у суд на 6 красавіка.

Сябра Партыі БНФ Алесь Рамановіч адзначае, што пераслед набывае масавы характар:

Рамановіч БНФ Пінск— Ці штраф ці суткі. Ужо ёсць у мяне звесткі, што суды адбудуцца. Ёсць ужо тэлефанаванні людзей, якія паведамілі, што іх выклікаюць у Пінскі ГАУС ці ва ўчастак міліцыі. Гэта значыць, што нейкія санкцыі будуць ці за ўдзел ці за штосьці іншае.

Нагадаем, 26-га сакавіка на цэнтральную плошчу Пінска выйшла каля 60 грамадзян у знак салідарнасці з затрыманымі ў Менску і супраць Дыкрэту №3. Тады быў затрыманы Ігар Салавей, Алесь Рамановіч, Дзмітрый Тарасюк і Ігар Петрушкевіч. Усіх адпусцілі з-за патрабаванняў людзей.

Для жыхара Пінска Ігара Шаршуна, які адбывае пакаранне ў выглядзе 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі супраць Дэкрэта №3, назбіралі ахвяраванні, каб аплаціць ягонае ўтрыманне ў ізалятары.

Сябра Партыі БНФ Алесь Рамановіч распавёў, што маці затрыманага не мела такіх сродкаў і таму быў кінуты покліч да грамадства:

— Па-першае, я хацеў бы падзякаваць беларусам, якія жывуць у Беларусі і па-за межамі. Якія дапамаглі матэрыяльна маці Ігара Шаршуна. Былі званкі з-за мяжы, запытваліся, як пераслаць грошы. Пінчукі таксама актыўна падтрымалі. Зараз грошай хапае каб аплаціць утрыманне і зрабіць добрую перадачу ў ізалятар. 

Пінчук Ігар Шаршун быў затрыманы пасля 11 сакавіка, калі ў Пінску адбылася першая акцыя супраць Дэкрэта №3. Ён атрымаў 15 сутак арышту.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.