Партыя БНФ » У Гародні – судовы канвэер: Старшыня гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ аштрафаваны
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гародні – судовы канвэер: Старшыня гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ аштрафаваны

Дададзена 31.03.2017 12:14:06 | 313 праглядаў

У судзе Ленінскага раёна Гародні працягваецца судовы канвеер над грамадскімі актывістамі. Кіраўніка Партыі БНФ па Гарадзеншчыне Вадзіма Саранчукова абвінавацілі ў тым, што ён нібыта раздаваў двум хлопцам улёткі і тым самым заклікаў на акцыю, якую не дазволілі гарадзенскія ўлады.

Судовы працэс вяла суддзя Наталля Козел, якая шматразова судзіла грамадскіх актывістаў – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Вадзім Саранчукоў сцвяржае, што з гэтымі хлопцамі ён не знаёмы і ніякіх ўлётак 7 сакавіка не раздаваў: 

???– Відавочна, што справа сфабрыкаваная. І зараз сведкі, заяўленыя міліцыяй, губляюцца ў паказаннях. Адзін з іх кажа, што нічога не бачыў, хоць у тлумачэннях падпісаўся, што нібыта я выдаў яму гэтыя ўлёткі. Цяпер на судзе ён нічога не памятае. Відавочна, справа сфабрыкаваная. На розум юрыста, суд павінен закрыць справу з-за недаказанасці і адсутнасці складу адміністрацыйнага правапарушэння. Але рашэнне, відавочна, будзе палітычным.

Cуд на гарадзенцам Антонам Войцехавым пачаўся са спазненнем, бо хлопцу нават не далі азнаёміцца са складзеным на яго пратаколам, і сведкі-міліцыянты блыталіся ў паказаннях:

– У сваіх паказаннях яны губляліся. Адзін з іх сказаў, што 15 чысла я кантактаваў з Саранчуковым на гэтай плошчы. Хоць усе мы ведаем, што Саранчукоў у гэты час знаходзіўся на сутках. Яны не маглі назваць дакладны час, калі я там быў. Увесь час спасылаліся на відэакамеры, то бок самі ні за чым не назіралі і не могуць быць сведкамі. Але яны ўсё роўна выступаюць сведкамі з судзе.

Яшчэ адзін гарадзенец Мікалай Салянік прыйшоў на судовае паседжанне толькі пасля перарыву, бо ўвогуле не ведаў, што у гэты дзень адбудзецца суд. У выніку суддзя Д. Бубенчык пакараў Саляніка арыштам на 7 сутак.

Ленінскім судом Горадні за ўдзел у «маршы недармаедаў» асуджаны на 10 сутак арышту Антон Войцехаў, а Вадзім Саранчукоў заплаціць штраф у памеры 15 базавых велічынь (345 рублёў).

Тым часам у Гарадзенскім абласным судзе суддзя А. Козел не задаволiў касацыйныя скаргi Iрыны Давiдовiч i Вiталя Гуляка на штрафы за акцыю ў Гродна 19 лютага.

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.