Партыя БНФ » Аргкамітэт вызначыў маршрут Чарнобыльскага шляху-2017
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аргкамітэт вызначыў маршрут Чарнобыльскага шляху-2017

Дададзена 31.03.2017 12:27:13 | 103 праглядаў

Аргкамітэт па правядзенні “Чарнобыльскага шляху-2017″ прапануе Мінгарвыканкаму новы маршрут планаванага ў Менску шэсця, прымеркаванага да 31-х угодкаў аварыі на ЧАЭС 26 красавіка.

Рашэнне аб гэтым было прынята 30 сакавіка на пасяджэнні аргкамітэта, якое адбылося на сядзібе БНФ.

Charnobilski-shlyah-v-Minske-26-aprelya-19У аргкамітэт акцыі ўвайшлі прадстаўнікі Партыі БНФ і яе моладзевай структуры Моладзь БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі “Зялёныя”, аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», кампаніі «Гавары праўду», РПГА «Рух «За Свабоду», руху салідарнасці «Разам».

На першым пасяджэнні аргкамітэта было разгледжана некалькі варыянтаў маршруту планаванага шэсця.

Акрамя традыцыйнага – ад кінатэатра “Кастрычнік” да капліцы памяці ахвяр Чарнобыля каля плошчы Бангалор, былі выказаны прапановы сабрацца каля Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці з наступным шэсцем да капліцы, а таксама прапанова сабрацца каля Акадэміі навук і прайсці да Адміністрацыі прэзідэнта.

Аднак большасцю галасоў аргкамітэт акцыі зацвердзіў маршрут з кропкай збору каля тэатра оперы і балета і наступным шэсцем па вуліцы Максіма Багдановіча да чарнобыльскай капліцы.

Заяўку на правядзенне акцыі плануецца падаць у Менгарвыканкам 3 красавіка.

Пры гэтым члены аргкамітэта заявілі, што яны прымуць канчатковае рашэнне па фармаце акцыі ў залежнасці ад таго, ці зацвердзяць улады горада гэты новы маршрут. Абсалютная большасць удзельнікаў аргкамітэта сышліся ў меркаванні пра неабходнасць дамагацца таго, каб акцыя была санкцыянаваная.

Красавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.