Партыя БНФ » Актывіст Партыі БНФ Валеры Мінец выйшаў на волю пасьля 10 сутак арышту
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывіст Партыі БНФ Валеры Мінец выйшаў на волю пасьля 10 сутак арышту

Дададзена 01.04.2017 12:56:49 | 91 праглядаў

Актывіста Партыі БНФ зь Ліды Валерыя Мінца засудзілі за ўдзел у «Маршы недармаедаў», які адбываўся ў Менску 17 лютага.

Валер МінецСуд над Мінцом адбываўся ў Лідзе, бязь сьведак. Яму паказалі запіс відэатрансьляцыі з Радыё Свабода, дзе ён даваў інтэрвію.

— Я не адмаўляў, што быў на акцыі, але сказаў, што лічу яе законнай і што меў права паводле Канстытуцыі, як і ўсе, хто тады сабраўся ў Менску, на свабоду сходаў і свабоду слова ў нашай краіне. Віны я не прызнаў.

Мінец сказаў Свабодзе, што ёсьць мноства новых плянаў наконт таго, як далей дамагацца сваіх правоў.

— Думаю, што ўсё гэта буду абмяркоўваць са сваімі сябрамі, бо навокал людзі патрабуюць зьменаў. Жыць так, як мы жывём цяпер, ужо ніхто ня хоча. Добра, што быў час паразважаць над усім. Але ўмовы ўтрыманьня жудасныя — холад, антысанітарыя, кормяць адзін раз у дзень… Дзякуй вялікі ўсім маім блізкім, сябрам, калегам з працы, усім, хто не забываў, прыносіў перадачы і падтрымліваў маральна. Такое не забываецца.

У Лідзе за ўдзел у менскім «Маршы недармаедаў» на 12 сутак асуджаны актывіст БНФ зь Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Ён мае выйсьці на волю 3 красавіка.

Паводле Радыё Свабода

Красавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.