Партыя БНФ » Пададзеная заяўка на Чарнобыльскі шлях-2017
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пададзеная заяўка на Чарнобыльскі шлях-2017

Дададзена 03.04.2017 11:32:26 | 313 праглядаў

Аргкамітэт правядзеньня «Чарнобыльскага шляху» — акцыі на чарговую гадавіну трагедыі на Чарнобыльскай АЭС — падаў заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне 26 красавіка дэманстрацыі і мітынгу.

Пад заяўкай стаяць подпісы намесьніка старшыні Партыі БНФ Ігара Лялькова, а таксама прадстаўнікоў аргкамітэту партыі «БХД», кампаніі «Гавары праўду», руху «За свабоду» і партыі «Зялёныя».

На акцыі маюць гучаць лёзунгі супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС і лёзунг «„Не“ — Чарнобылю экалягічнаму і палітычнаму».

«Чарнобыльскі шлях» – вулічная акцыя, якую беларуская апазыцыя праводзіць штогод ад 1988 году ў Менску ў фармаце шэсьця, якое завяршаецца мітынгам прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў. Выключэньне склаў 2011 год, калі сталічныя ўлады забаранілі шэсьце, даўшы дазвол толькі на правядзеньне мітынгу.

Агляд рэпартажаў з мінулагодняй акцыі да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

"Атом мирным не бывает". В Минске прошел "Чернобыльский шлях" Читать полностью:  http://news.tut.by/politics/494115.html

Чарнобыльскі вецер — беларускі супольны музычны праект, кампіляцыя ад VoliaMusic, выдадзеная пры судзеяньні Чарнобыльскай камісіі партыі БНФ у 2006 годзе, у дваццатую гадавіну Чарнобыльскай катастрофы.

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.