Партыя БНФ » Мікалай Чарнавус падаў заяўку на правядзенне народнага сходу
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Мікалай Чарнавус падаў заяўку на правядзенне народнага сходу

Дададзена 03.04.2017 11:56:57 | 107 праглядаў

У Баранавічах індывідуальны прадпрымальнік і актывіст БНФ Мікалай Чарнавус падаў заяўку ў гарвыканкам на правядзенне народнага сходу.

чарнавус баранавічыЯк паведаміў БелаПАН заяўнік, мерапрыемства запланавана на 15 красавіка з удзелам да 400 чалавек.

„Мэта сходу — выказаць пратэст супраць збяднення простых людзей, зніжэння заробкаў, нізкіх пенсій, росту цэн на тавары і камунальныя паслугі, беспрацоўя”, — дапоўніў Чарнавус.

Паводле яго слоў, у заяўцы ён указаў тры месцы, дзе мог бы прайсці народны сход: баранавіцкі гарвыканкам, райвыканкам або цэнтральная плошча.

„Таксама я прапанаваў забяспечыць яўку на гэтае мерапрыемства прадстаўнікоў улады. Яны павінны пачуць, што думае народ”, — заявіў Чарнавус.
Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Травень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.