Партыя БНФ » БНФ патрабуе парламенцкага раследваньня падзеяў 25 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ патрабуе парламенцкага раследваньня падзеяў 25 сакавіка

Дададзена 04.04.2017 10:36:57 | 405 праглядаў

“Вы нясеце адказнасць за дзеянні сілавікоў”: кіраўніцтва Партыі БНФ накіравала асабістыя звароты кожнаму са 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з прапановай ініцыяваць стварэнне парламенцкай камісіі і высветліць усе акалічнасці падзеяў 15 і 25 сакавіка, судовых канвеераў і палітычна матываванай крымінальнай справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”.

17776618_10208750250609688_2034743364_o4 красавіка лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і яго намеснікі Рыгор Кастусёў, Вольга Лагвіновіч і Алесь Стральцоў перадалі звароты ў Палату прадстаўнікоў.

У дакуменце адзначаецца, што кіраўніцтва і сябры партыі БНФ, як і многія іншыя грамадзяне краіны, абураныя аднаўленнем у сакавіку гэтага году практыкі масавых затрыманняў, збіцця ды арыштаў удзельнікаў мірных акцый пратэсту ў Беларусі.

Звяртаюць увагу прадстаўнікі БНФ і на абуральныя факты затрыманняў, ужывання фізычнай сілы, арыштаў беларускіх і замежных журналістаў, якія выконвалі свае прафесійныя абавязкі ды асвятлялі палітычныя падзеі ў Беларусі.

Асаблівую заклапочанасць і пратэст у сяброў БНФ выклікае ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць беларускіх патрыётаў.

Актывісты БНФ перакананыя: “тыя, хто прымаў палітычныя рашэнні, рыхтаваў, выконваў загады аб раскрутцы палітычна матываванай крымінальнай справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, аб забароне мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка, масавых арыштах удзельнікаў акцыяў 25 і 26 сакавіка, а таксама тыя, хто ажыцьцяўляе прапагандыскую падтрымку гэтых дзеянняў, працуюць дзеля аслаблення і міжнароднай ізаляцыі беларускай дзяржавы, наносячы шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі”.

Прадстаўнікі БНФ прапануюць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ініцыяваць стварэнне парляменцкай камісіі і высветліць акалічнасці ўзбуджэння крымінальнай “справы баевікоў”, масавых затрыманняў ды збіцця ўдзельнікаў мірных дэманстрацый 15 і 25 сакавіка 2017 году ў сталіцы, а таксама шматлікіх мірных акцый у розных гарадах Беларусі ў сакавіку 2017 году. Камісія павінна разабрацца і з судовай практыкай канвееру па адміністрацыйных справах затрыманых за ўдзел у мірных акцыях.

Дэпутатаў просяць разабрацца і з грубым парушэньнем закону “Аб масавых акцыях” Мінскім гарвыканкамам, якое выявілася ў фактычным ігнараваньні пададзенай заяўкі на 25 сакавіка ды забароне мірнай дэманстрацыі меньш чым за дзень да мерапрыемства.

Як адзначаюць у Партыі БНФ, па выніках працы парламенцкай камісіі варта правесці адкрытыя парляменцкія слуханні, выявіць, назваць ды прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у масавых парушэньнях правоў грамадзянаў і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

- Забясьпечыць заканадаўчыя і практычныя гарантыі рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзянаў Беларусі на мірныя сходы і негвалтоўны пратэст. У прыватнасьці, ініцыяваць зьмены ў Закон “Аб масавых мерапрыемствах”, прадугледзеўшы заяўляльны прынцып арганізацыі масавых мерапрыемстваў; скасаваньне артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях, ды іншыя захады, – гаворыцца ў звароце.

Ці будзе плён ад гэтых зваротаў да дэпутатаў, якія не галасуюць супраць і амаль не ўстрымліваюцца пры галасаваннях? За выключэннем дзвюх апазіцыйных дэпутатах Ганны Канапацкай ды Алены Анісім? У каментары “Беларускаму партызан” Аляксей Янукевіч адзначае:

- Нягледзячы на тое, як у краіне адбываюцца выбары, мы павінны рабіць гэта і звяртацца да гэтых дэпутатаў. Каб пазней нельга было спасылацца ні перад беларускім грамадства, ні міжнароднай супольнасць, маўляў, ніхто не звяртаўся – таму Палата прадстаўнікоў гэтае пытанне праігнаравала. У кожнага чалавека ў складзе Палаты ёсць уласная свадоба волі. Калі яны свядома ўзялі на сябе згоду дзяліць адказнасць за тое, што адбываецца ў краіне, з міліцыяй і ўладанай вертыкаллю – яны павінны і адказваць перад беларусамі за тое, што робяць сілавыя структуры і суды. Важна, каб яны гэту адказнасць таксама адчувалі.

Паводле сайту “Беларускі партызан

Чэрвень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.