Партыя БНФ » Двое невядомых зьбілі графіціста, сябру БНФ Алега Ларычава
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Двое невядомых зьбілі графіціста, сябру БНФ Алега Ларычава

Дададзена 04.04.2017 3:30:29 | 321 праглядаў

Аўтар праекту Signal, сябра БНФ Алег Ларычаў быў зьбіты ў пад’езьдзе дома двума невядомымі.

Ні тэлефон, ні грошы нападнікі не забралі. Алег Ларычаў цяпер у лякарні. Пра гэта паведаміў блогер Антон Матолька.

Алег Ларычаў — сябра мастацкага праекту Signal і арганізатар фэстывалю манумэнтальнага стрыт-арту Urban Myths. Яго партрэт быў на адным зь білбордаў сэрыі «Я Менск» (вядомай па першых словах «Гэта я…»).

Падчас фэстывалю Urban Myths мастакі з усяго сьвету размалёўвалі ў Менску жылыя дамы гіганцкімі малюнкамі — «мураламі».

 

Як паведаміў інфармацыйнай агенцыі БелаПАН Ларычаў, яго збілі ў пад’ездзе дома, дзе ён жыве, двое невядомых яму людзей:

«Каля пад’езда стаяў чалавек і нешта няправільна набіраў на дамафон. Я падышоў, набраў нумар сваёй кватэры і зайшоў. Ён зайшоў за мной, абагнаў мяне, і ў гэты час нехта ззаду збіў мяне з ног. Мяне пачалі малаціць па галаве. Потым я ачуняў, дабраўся да кватэры. Накшталт нічога не прапала “, – сказаў Ларычаў.

Цяпер пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Ларычава даставіла туды брыгада хуткай меддапамогі, якую выклікала яго дзяўчына. «Цяпер лекары будуць праводзіць абследаванне. Здымкаў яшчэ не рабілі », – паведаміў куратар стрыт-арт-супольнасці. Паводле яго словаў, у яго разбіта губа, раскрышаны  адзін зуб, моцна баліць сківіца.

У лякарні знаходзяцца таксама супрацоўнікі міліцыі, якім Ларычаў плануе перадаць заяву аб збіцці.

Абнаўленьне:

Як паведамляе Радыё Свабода, Алег Ларычаў адмовіўся ад шпіталізацыі, якую прапанавалі лекары:

- Доктар сказаў, што бачных пераломаў няма. Кажа, што нічога гарантаваць ня можа, трэба цягам трох дзён глядзець. Ён прапанаваў шпіталізацыю. Але я падумаў, што калі стане горш, то я сам пад’еду.

 

Чэрвень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.