Статут ГА БНФ “Адраджэньне”Статут прыняты на Устаноўчым З’езде Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” чэрвень 1989 г. СТАТУТ ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ БНФ ”АДРАДЖЭНЬНЕ” Мінск 2012 1. Агульныя палажэнні1. 1. Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэньне” – гэта дабраахвотнае аб’яднанне грамадзян у шырокі рух за рэалізацыю грамадзянскіх, эканамічных, сацыяльных і культурных правоў. 1.2. Поўная назва грамадскага аб’яднаньня: Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэньне”. Скарочаная назва грамадскага аб’яднаньня: ГА БНФ “Адраджэньне”. 1.3. ГА БНФ “Адраджэньне” дзейнічае ў межах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях” ды іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, на падставе сваіх ўстаноўчых дакументаў. 1.4. Дзейнасць ГА БНФ “Адраджэньне” распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Беларусі. 1.5. ГА БНФ “Адраджэньне” можа мець сымболіку ў парадку, вызначаным заканадаўствам. 1.6. Кіраванне ГА БНФ “Адраджэньне” ажыццяўляецца на аснове прынцыпаў дабраахвотнасці, законнасці, галоснасці і самастойнасці. 1.7. Юрыдычны адрас ГА БНФ “Адраджэньне” (месца знаходжання кіруючага органа): 220062, г. Мінск, пр. Пераможцаў д. 141, пам. 3. 2. Мэты, задачы, прадмет і метады дзейнасці ГА БНФ “Адраджэньне” 2.1. Мэтай ГА БНФ “Адраджэньне” з’яўляецца – усталяванне дэмакратычнага грамадства, пабудова дэмакратычнай праўнай дзяржавы, адраджэнне беларускай нацыі на прынцыпах дэмакратыі і гуманізму, развіццё культуры карэннай нацыянальнасці ды ўсіх нацыянальных супольнасцяў на Беларусі. 2.2. Задачы ГА БНФ “Адраджэньне” – стварэнне ўмоваў для найбольш поўнай рэалізацыі грамадзянскіх, эканамічных, сацыяльных і культурных правоў грамадзян Беларусі, ажыццяўленне Праграмы ГА БНФ “Адраджэньне”. 2.3. Прадметам дзейнасці ГА БНФ “Адраджэньне” з’ўляецца ўсталяванне дэмакратычнага грамадства, адраджэнне беларускай нацыі і развіццё культуры. – ГА БНФ “Адраджэньне” вывучае і аналізуе становішча ва ўсіх сферах эканамічнага, палітычнага, сацыяльнага, культурнага жыцця Беларусі, высвятляе шляхі і магчымасці вырашэння праблемаў, распрацоўвае і ажыццяўляе свае гаспадарчыя, культурныя мерапрыемствы ды ініцыятывы, падтрымлівае грамадскія і дзяржаўныя пачынанні, планы ды праграмы, скіраваныя на пабудову дэмакратычнага ладу, заснаванага на Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, прыватнай ды іншай формах уласнасці і рынкавых дачыненнях, выступае за рэалізацыю грамадзянскіх, эканамічных, сацыяльных і культурных правоў; – ГА БНФ “Адраджэньне” арганізуе талокі для дагляду помнікаў гісторыі і культуры, захавання прыроды, займаецца неабходнай гаспадарчай дзейнасцю, а таксама дабрачыннасцю; – ГА БНФ “Адраджэньне” бярэ ўдзел у выбарчых кампаніях, праводзіць агітацыю за кандыдатаў у дэпутаты – сяброў ГА БНФ “Адраджэньне” і падтрымлівае іншых кандыдатаў, якія стаяць на дэмакратычнай платформе, выпрацоўвае наказы дэпутатам, дапамагае ім у дзейнасці, вылучае прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, бярэ ўдзел у грамадскім назіраньні за ходам выбарчых кампаніяў; – ГА БНФ “Адраджэньне” дамагаецца выканання ў Беларусі міжнародных пагадненняў і пактаў па абароне грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных правоў і вольнасцяў чалавека; – ГА БНФ “Адраджэньне” можа выдаваць свае газеты, бюлетэні, інфармацыйныя матэрыялы і іншыя друкаваныя матэрыялы; – ГА БНФ “Адраджэньне” мае права выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці і іншыя метады, якія не супярэчаць заканадаўству. 2.5. Сваю дзейнасьць ГА БНФ “Адраджэньне” ажыццяўляе ў адпаведнасці з Праграмай, зацверджанай З’ездам ГА БНФ “Адраджэньне”. 2.6. ГА БНФ “Адраджэньне” можа ўдзельнічаць у стварэнні на тэрыторыі замежных дзяржаваў міжнародных грамадскіх аб’яднанняў, саюзаў, уступаць у міжнародныя грамадскія аб’яднанні, саюзы, створаныя на тэрыторыі замежных дзяржаваў. ГА БНФ “Адраджэньне” можа падтрымліваць міжнародныя кантакты і сувязі, заключаць адпаведныя пагадненні. 3. Удзел у ГА БНФ “Адраджэньне” 3.1. Сябрамі ГА БНФ “Адраджэньне” могуць быць грамадзяне, якія дасягнулі 16-ці гадовага ўзросту, падзяляюць яго Статут і падтрымліваюць Праграму, незалежна ад нацыянальнасці, веравызнання і сацыяльнага становішча, сяброўства ў іншых грамадскіх аб’яднаннях. Асобы, якія не дасягнулі 16-ці гадовага ўзросту, могуць быць сябрамі ГА БНФ “Адраджэньне” пры наяўнасьці пісьмовай згоды сваіх законных прадстаўнікоў. Прыём у ГА БНФ “Адраджэньне” ажыццяўляецца паводле пісьмовай заявы на агульным сходзе суполкі ці вышэйстаячым органам, Управай Сойму ГА БНФ “Адраджэньне” простай большасцю галасоў. Выключэнне з ліку сябраў ГА БНФ “Адраджэньне” адбываецца рашэннем органа, які ажыццяўляў прыём у сябры ГА БНФ “Адраджэньне” альбо Соймам ГА БНФ “Адраджэньне”. Сябра ГА БНФ “Адраджэньне” можа быць выключаны з аб’яднання, калі ён груба парушае Статут ГА БНФ “Адраджэньне” ці ганьбіць годнасць сябра ГА БНФ “Адраджэньне”. Гэтае рашэнне можа быць абскарджана ў вышэйстаячым выбарным органе ГА БНФ “Адраджэньне”. 3.2. Сябры ГА БНФ “Адраджэньне” карыстаюцца правамі: – арганізоўваць мерапрыемствы ГА БНФ “Адраджэньне” у адпаведнасці з яго Статутам і Праграмай; – абмяркоўваць усе пытанні дзейнасці ГА БНФ “Адраджэньне”, уносіць прапановы; – уступаць у шэрагі іншых грамадскіх аб’яднанняў; – карыстацца абаронай правоў і законных інтарэсаў, а таксама прадстаўніцтвам законных інтарэсаў з боку ГА БНФ “Адраджэньне” у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях. 3.3. Сябры ГА БНФ “Адраджэньне” абавязаныя быць на ўліку ў адным з органаў ГА БНФ “Адраджэньне”. 3.4. ГА БНФ “Адраджэньне” мае фіксаванае сяброўства. Улік сябраў ГА БНФ “Адраджэньне” ажыццяўляецца органам, які ажыццяўляў прыём у сябры ГА БНФ “Адраджэньне” альбо Управай Сойма ГА БНФ “Адраджэньне”. 3.5. Сябрам ГА БНФ “Адраджэньне” можа выдавацца пасведчанне сябра ГА БНФ “Адраджэньне” Парадак выдачы пасведчанняў вызначаецца Соймам ГА БНФ “Адраджэньне”. Выдачу пасведчанняў ажыццяўляе Управа Сойму ГА БНФ “Адраджэньне”. 4. Арганізацыйныя структуры ГА БНФ “Адраджэньне” 4.1. ГА БНФ “Адраджэньне” можа ствараць арганізацыйныя структуры: 4.2. Суполка ГА БНФ “Адраджэньне” можа стварацца пры наяўнасці не менш 3-х сяброў ГА БНФ “Адраджэньне”. Суполка рэгіструецца ва Управе Сойму ГА БНФ “Адраджэньне”. 4.3. Вышэйшым органам суполкі з’яўляецца Сход сябраў суполкі, у якім маюць права ўдзельнічаць усе сябры суполкі. У перыяд паміж сходамі кіраўніцтва суполкай ажыццяўляе кіраўнічы орган суполкі – Старшыня суполкі, абраны Сходам сябраў суполкі большасцю галасоў. Старшыня суполкі праводзіць у жыццё палажэнні Праграмы ГА БНФ “Адраджэньне”. Тэрмін паўнамоцтваў Старшыні суполкі – тры гады. 4.4. Суполка ГА БНФ “Адраджэньне”: – праводзіць у жыццё палажэнні Праграмы ГА БНФ “Адраджэньне”, бярэ ўдзел у агульных мерапрыемствах і акцыях, развівае ўласную ініцыятыву; – бярэ удзел ў выбарчай кампаніі, вылучае кандыдатаў у склад выбарчых камісіяў, ажыццяўляе назіранне за ходам і вынікамі выбараў, вядзе перадвыбарчую агітацыю – абірае рэвізора суполкі тэрмінам на тры гады. 4.6. Вышэйшым органам Раённай (Гарадзкой) Арганізацыі з’яўляецца Агульны сход. У выпадку, калі Раённая (Гарадзкая) Арганізацыя налічвае больш за 50 сяброў, замест Агульнага схода можа быць праведзена Канферэнцыя. 4.7. Пры наяўнасці ў вобласці (г.Мінску) болей 50-ці сябраў ГА БНФ “Адраджэньне” можа быць створана Абласная (Мінская гарадзкая) Арганізацыя ГА БНФ “Адраджэньне”. 4.8 Вышэйшым органам Абласной (Мінскай гарадской) Арганізацыі ГА БНФ “Адраджэньне” з’яўляецца Агульны сход сябраў Абласной (Мінскай гарадской) Арганізацыі ГА БНФ “Адраджэньне”. У выпадку, калі Абласная (Мінская гарадская) Арганізацыя налічвае больш за 100 сяброў, замест Агульнага сходу можа быць праведзеная Канфэрэнцыя Абласной (Мінскай гарадской) Арганізацыі ГА БНФ “Адраджэньне”. Дэлегаты Канфэрэнцыяў абіраюцца сходамі сябраў ГА БНФ “Адраджэньне” паводле адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак. 4.9. У асобных выпадках сябры ГА БНФ “Адраджэньне”, якія пражываюць у сумежных адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінках, могуць стварыць Рэгіянальную Арганізацыю ГА БНФ “Адраджэньне”, межы дзейнасці якой не супадаюць з межамі адміністрацыйнай адзінкі. Для стварэння Рэгіянальнай Арганізацыі ГА БНФ “Адраджэньне” неабходна наяўнасць не меньш чым 5 сябраў ГА БНФ “Адраджэньне”, якія прадстаўляюць усе адміністратыўна-тэрытарыяльныя адзінкі, на якія распаўсюджваецца дзейнасць Рэгіянальнай Арганізацыі ГА БНФ “Адраджэньне”. 4.10. Вышэйшым органам Рэгіянальнай Арганізацыі з’яўляецца Агульны сход Рэгіянальнай Арганізацыі ГА БНФ “Адраджэньне”. У выпадку, калі Рэгіянальная Арганізацыя налічвае больш за 50 сяброў, замест Агульнага схода можа быць праведзена Канферэнцыя Рэгіянальнай Арганізацыі ГА БНФ “Адраджэньне”. 4.11. Вышэйшы орган Тэрытарыяльнай (раённай, гарадской, рэгіянальнай, абласной) арганізацыі абірае рэвізора (рэвізійную камісію) Тэрытарыяльнай Арганізацыі. 4.13. Тэрытарыяльная Арганізацыя ГА БНФ “Адраджэньне” дзейнічае на адпаведнай тэрыторыі дзеля каардынацыі працы сябраў ГА БНФ “Адраджэньне” і структураў ГА БНФ “Адраджэньне”. Яе кіраўнічым органам з’яўляецца Рада Тэрытарыяльнай Арганізацыі, якая абіраецца вышэйшым органам Тэрытарыяльнай Арганізацыі тэрмінам на 3 гады. 4.14. Рада Тэрытарыяльнай Арганізацыі: – праводзіць у жыццё палажэнні Праграмы ГА БНФ “Адраджэньне”; – прымае новых сяброў у ГА БНФ “Адраджэньне”; – выключае з ГА БНФ “Адраджэньне”; – праводзіць у жыццё палажэнні Праграмы ГА БНФ “Адраджэньне”, бярэ ўдзел у агульных мерапрыемствах і акцыях, развівае ўласную ініцыятыву; – бярэ удзел ў выбарчай кампаніі, вылучае кандыдатаў у склад выбарчых камісіяў, ажыццяўляе назіранне за ходам і вынікамі выбараў, вядзе перадвыбарчую агітацыю; – абірае рэвізійны орган (рэвізора альбо рэвізійную камісію) Тэрытарыяльнай Арганізацыі тэрмінам на тры гады. Рада Тэрытарыяльнай Арганізацыі абірае Старшыню Рады Тэрытарыяльнай Арганізацыі на тэрмін дзейнасці Рады Тэрытарыяльнай Арганізацыі. 4.15. Сходы і канферэнцыі ўсіх узроўняў склікаюцца з ініцыятывы Старшыні суполкі або адпаведнай Рады Тэрытарыяльнай Арганізацыі, па рашэнні вышэйстаячага органа ці на патрабаванне адной трэцяй усіх сябраў суполкі альбо Тэрытарыяльнай Арганізацыі. Скліканне вышэйшых органаў арганізацыйных структураў ГА БНФ “Адраджэньне” адбываецца па меры неабходнасці, але не радзей чым 1 раз на год. Сходы і канферэнцыі ўсіх узроўняў, а таксама тэрытарыяльныя Рады прымаюць рашэнні простай большасцю галасоў. Рашэнні могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячым выбарным органе. 4.16. Вышэйшы орган арганізацыйнай структуры праводзіць у жыццё палажэнні Праграмы ГА БНФ “Адраджэньне”, прымае рашэнні, абавязковыя для органаў арганізацыйнай структуры і яе сябраў. 4.17. Рэвізійны орган Тэрытарыяльнай Арганізацыі альбо суполкі кантралюе фінансавую дзейнасць адпаведнай арганізацыйнай структуры, ажыццяўляе ўнутраны кантроль за адпаведнасцю яе дзейнасці заканадаўству і Статуту. 4.18. Тэрытарыяльныя Арганізацыі і суполкі могуць мець правы юрыдычнай асобы, права на выдавецкую дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам. 4.19. Ліквідацыя арганізацыйнай структуры ГА БНФ “Адраджэньне”адбываецца па рашэньні Сойма ГА БНФ “Адраджэньне”, альбо ў іншым парадку, вызначаным заканадаўствам. 5. Кіраўніцтва ГА БНФ “Адраджэньне” 5.1. Усе кіраўнічыя органы ГА БНФ “Адраджэньне” з’яўляюцца выбарнымі, дзейнічаюць на прынцыпах поўнай публічнасці. Кіраванне ГА БНФ “Адраджэньне” ажыццяўляюць Сойм і З’езд. Выканаўчым органам Сойму ГА БНФ “Адраджэньне” ёсць Управа Сойму ГА БНФ “Адраджэньне”. 5.2. Вышэйшым органам ГА БНФ “Адраджэньне” з’яўляецца З’езд ГА БНФ “Адраджэнне”, які збіраецца не радзей чым адзін раз на тры гады. Пры неабходнасці можа быць скліканы нечарговы З’езд на патрабаванне Сойму ці двух трэцяў усіх тэрытарыяльных Радаў, не пазней чым у месячны тэрмін. Дэлегаты З’езду абіраюцца сходамі сябраў ГА БНФ “Адраджэньне”. 5.3. З’езд ГА БНФ “Адраджэньне”: – прымае рашэнне пра стварэнне ГА БНФ “Адраджэньне”, яго рэарганізацыю альбо ліквідацыю; – зацвярджае назву, Статут, Праграму ды іншыя праграмныя дакументы ГА БНФ “Адраджэньне”, робіць у іх дапаўненні і змены; – можа прымаць іншыя рашэнні, абавязковыя для выканання. 5.4. Сойм ГА БНФ “Адраджэньне” з’яўляецца кіруючым органам ГА БНФ “Адраджэньне”, які ажыццяўляе кіраванне дзейнасцю аб’яднання паміж З’ездамі ГА БНФ “Адраджэньне”. Склад Сойму абіраецца З’ездам у колькасьці не меньш за дванаццаць чалавек. Колькасны склад і прынцыпы фармавання Сойму вызначаюцца З’ездам. Сойм ГА БНФ “Адраджэньне” склікаецца з ініцыятывы Старшыні ГА БНФ “Адраджэньне” не радзей чым раз на два месяцы. 5.5. Сойм ГА БНФ “Адраджэньне”: – склікае З’езд ГА БНФ “Адраджэньне” і вызначае парадак прадстаўніцтва на ім; – праводзіць у жыццё палажэнні Праграмы ГА БНФ “Адраджэньне”; – арганізуе перадвыбарчую агітацыю; – вылучае прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі; – арганізуе назіранне за ходам і вынікамі выбараў; – прымае рашэнні аб зваротах у дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь, робіць заявы па найважнейшых пытаннях грамадскага жыцця, даручае Старшыні ГА БНФ “Адраджэньне” рабіць такія заявы і звароты; – прымае ў лік сябраў ГА БНФ “Адраджэньне” і выключае з ліку сябраў ГА БНФ “Адраджэньне”; – у перыяд паміж З’ездамі ўносіць змены і дапаўненні ў Статут ГА БНФ “Адраджэньне” дзеля прывядзення яго ў адпаведнасць заканадаўству, а таксама зьвязаныя з пераменай юрыдычнага адрасу ГА БНФ “Адраджэньне”; Рашэнні Сойму прымаюцца адкрытым галасаваннем большасцю галасоў пры наяўнасці не меньш паловы сябраў Сойму. 5.6. Управа Сойму ГА БНФ “Адраджэньне” – выканаўчы орган ГА БНФ “Адраджэньне”. 5.7. Управа Сойму ГА БНФ “Адраджэньне”: – забяспечвае практычнае выкананне рашэнняў З’езду і Сойму ГА БНФ “Адраджэньне”; – каардынуе дзейнасць суполак, Тэрытарыяльных Арганізацыяў, Радаў, камісіяў ды іншых органаў ГА БНФ “Адраджэньне”; – ладзіць сувязь з грамадскімі арганізацыямі і дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь; – рэгіструе суполкі і Тэрытарыяльныя Арганізацыі, надае ім статус юрыдычнай асобы; – прымае заявы і звароты ад імя ГА БНФ “Адраджэньне”; – вырашае іншыя пытанні дзейнасці ГА БНФ “Адраджэньне” у прамежках паміж пасяджэннямі Сойму. Управа Сойму ГА БНФ “Адраджэньне” знаходзіцца ў Мінску. 5.9. Рэвізійная Камісія ГА БНФ “Адраджэньне” абіраецца З’ездам у складзе не меньш чым трох сяброў ГА БНФ “Адраджэньне” на тэрмін 3 гады і падсправаздачная толькі З’езду. Рэвізійная Камісія кантралюе фінансавую дзейнасць ГА БНФ “Адраджэньне”, ажыццяўляе ўнутраны кантроль за адпаведнасцю дзейнасці ГА БНФ “Адраджэньне” заканадаўству і Статуту. Старшыня Рэвізійнай Камісіі абіраецца сябрамі камісіі простай большасцю галасоў. Пасяджэнні Рэвізійнай Камісіі ГА БНФ “Адраджэньне” адбываюцца з ініцыятывы старшыні Рэвізійнай Камісіі альбо Старшыні ГА БНФ “Адраджэньне” па меры неабходнасці, але не радзей чым раз на год. 5.10. У складзе арганізацыйных структур могуць знаходзіцца толькі сябры ГА БНФ “Адраджэньне”. Не дазваляецца адначасовае заняццё сябрам ГА БНФ “Адраджэньне” пасадаў у кіруючым і кантрольна-рэвізійным органе аб’яднаньня, яго арганізацыйных структур. 5.11. Усе рашэнні калегіяльных органаў афармляюцца пратаколам і могуць быць абскарджаныя вышэйшаму органу ГА БНФ “Адраджэньне”. 5.12. Старшыня ГА БНФ “Адраджэнне” з’яўляецца кіраўніком юрыдычнай асобы, без даверанасці дзейнічае ад яе імя ў межах, вызначаных гэтым Статутам, рашэннямі З’езда, Сойма ГА БНФ “Адраджэнне”. Старшыня ГА БНФ “Адраджэнне”: – склікае Сойм ГА БНФ “Адраджэнне”, ініцыюе пасяджэнні Рэвізійнай камісіі ГА БНФ “Адраджэнне”; – адчыняе рахункі ГА БНФ “Адраджэнне” у банках; – заключае дамовы і пагадненні ад імя ГА БНФ “Адраджэнне”; – распараджаецца маёмасцю ГА БНФ “Адраджэнне” у межах, вызначаных Управай Сойму ГА БНФ “Адраджэнне”; – размяркоўвае абавязкі паміж намеснікамі Старшыні ГА БНФ “Адраджэнне”; – прымае рашэнні па іншых пытанннях аператыўнага кіравання бягучай працай ГА БНФ “Адраджэнне”, што не належаць да кампетэнцыі іншых органаў ГА БНФ “Адраджэнне” і яго арганізацыйных структур Старшыня ГА БНФ “Адраджэнне” можа датэрмінова спыніць свае паўнамоцтвы па ўласным жаданні. У гэтым выпадку ім падаецца матываваная пісьмовая заява на адрас Сойму, якая павінна быць разгледжана на пасяджэнні Сойму ГА БНФ “Адраджэнне” на працягу не больш чым аднаго месяца з дня падачы адпаведнай заявы, па выніках чаго Сойм прымае рашэнне аб наданні аднаму з наменсікаў Старшыні ГА БНФ “Адраджэнне” паўнамоцтваў часова выконваць абавязкі Старшыні ГА БНФ “Адраджэнне”і склікае З’езд ГА БНФ “Адраджэнне”. Адна асоба не можа займаць пасаду Старшыні ГА БНФ “Адраджэнне” больш чым два тэрміны запар. 6. Маёмасць і фінансы 6.1. ГА БНФ “Адраджэньне” з’ўляецца юрыдычнай асобай, яе Тэрытарыяльныя Арганізацыі, Суполкі і іншыя ўтвораныя аб’яднаньнем арганізацыі могуць набываць статус юрыдычных асобаў у адпаведнасці з заканадаўствам. 6.2. ГА БНФ “Адраджэньне” мае сваю маёмасць і фінансавыя сродкі, якія захоўваюцца на разліковых і бягучых банкаўскіх рахунках, у тым ліку у замежнай валюце. 6.3. Грашовыя сродкі ГА БНФ “Адраджэньне” могуць складацца: – з уступных і сяброўскіх унёскаў; – з паступленняў ад мерапрыемстьваў, якія праводзяцца ў статутных мэтах; – з даходаў ад выкарыстання маёмасці, выдавецкай дзейнасці, распаўсюду друкаваных выданняў і публікацыяў; – з ахвяраванняў і дарэнняў; – з іншых крыніцаў, не забароненых заканадаўствам. 6.4. Сродкі ГА БНФ “Адраджэньне” могуць выдаткоўваюцца у адпаведнасці са статутнымі мэтамі і заканадаўствам: 6.5. Маёмасцю ГА БНФ “Адраджэньне” распараджаецца Старшыня ГА БНФ “Адраджэньне” у межах, вызначаных Управай Сойма ГА БНФ “Адраджэньне”. Маёмасцю арганізацыйных структураў ГА БНФ “Адраджэньне” распараджаецца кіраўнік адпаведнай арганізацыйнай структуры ў межах, вызначаных Управай Сойма ГА БНФ “Адраджэньне”. 7. Рэарганізацыя і ліквідацыя ГА БНФ “Адраджэньне” 7.1. Рашэнне пра рэарганізацыю альбо ліквідацыю ГА БНФ “Адраджэньне” прымае З’езд, калі за гэтае рашэнне прагаласуюць 9/10 яго дэлегатаў. Рашэнне аб ліквідацыі таксама можа быць прынятае судом у вызначаным заканадаўствам парадку. Пры ліквідацыі ГА БНФ “Адраджэньне” яго грашовыя сродкі і маёмасць пасля задавальненьня патрабаванняў крэдытораў выкарыстоўваюцца ліквідацыйнай камсіяй у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам на статутныя мэты і задачы. Дакументы ГА БНФ “Адраджэньне” ва ўстаноўленым парадку, ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, здаюцца ва ўстановы Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь. |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|