Партыя БНФ » У Оршы аштрафавалі сябру Сойму Партыі БНФ Ігара Казьмерчака
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Оршы аштрафавалі сябру Сойму Партыі БНФ Ігара Казьмерчака

Дададзена 06.04.2017 12:56:15 | 98 праглядаў

Ігар Казьмярчак атрымаў штраф 25 базавых велічынь (575 рублёў) за ўдзел у «маршы недармаедаў» у Воршы 12 сакавіка. Ігар Казьмярчак узначальвае аршанскі рэгіянальны партал Оrsha.eu і з’яўляецца сябрам Сойму Партыі БНФ.

Паседжаньне вяла судзьдзя Юлія Хаткевіч.

Ігар казьмерчак 2017 ператрусПратакол аб правапарушэньні склалі не адразу пасьля акцыі, як было з шэрагам іншых удзельнікаў, а праз два тыдні. Затрымалі Ігара толькі 26 сакавіка, калі ён ішоў у цэнтар гораду, дзе зноў зьбіраліся незадаволеныя дэкрэтам № 3. У пастарунку супрацоўнікі міліцыі сказалі чакаць позвы ў суд.

Увечары 4 красавіка Казьмерчаку патэлефанаваў участковы і сказаў, што 5-га ранкам актывіста чакаюць у райадзьдзеле міліцыі. Навошта — ніхто не патлумачыў. Як высьветлілася, выклік быў усяго толькі нагодай, каб неадкладна накіраваць Ігара Казьмерчака на судовы разбор.

Нагадаем, што ў сакавіку сход рэгіянальных актывістаў у Воршы пасля далучэння да яго міліцыянтаў скончыўся ператрусам ды канфіскацыяй офіснай тэхнікі.

Павдле Радыё Свабода

Красавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.