Партыя БНФ » У Берасьці апазыцыйнымі партыямі пададзеная заяўка на правядзеньне 1 траўня мітынгу ў цэнтры горада
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Берасьці апазыцыйнымі партыямі пададзеная заяўка на правядзеньне 1 траўня мітынгу ў цэнтры горада

Дададзена 08.04.2017 12:35:49 | 293 праглядаў
Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі разам з мясцовымі кіраўнікамі БСДП (Грамада) і АГП падаў заяўку на правядзеньне 1 траўня ў Берасьці дэманстрацыі і мітынгу. Адна з тэмаў заплянаванага мерапрыемства – пратэст супраць дэкрэту №3.
Першамайская дэманстрацыя ў Брэсце, 2013 год.

Арганізатарамі масавага мерапрыемства выступілі лідары абласных арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Аб’яднанай грамадзянскай партыі і партыі БНФ Ігар Маслоўскі, Уладзімір Вуек і Дзмітрый Шыманскі.

«1 мая для нас для нас — гэта дзень барацьбы працоўных за свае правы. Сёння як ніколі актуальныя сацыяльна-эканамічныя патрабаванні да ўладаў, як працоўных, так і тых, хто не мае працы. Таму адна з мэтаў мерапрыемства: абмеркаванне і выказванне грамадзянамі свайго стаўлення да бягучых праблемах эканамічнага жыцця Беларусі. Увядзенне Дэкрэта №3, павышэнне пенсіённага ўзросту, пазбаўленне сацыяльнага працоўнага стажу, камерцыялізацыя аховы здароўя і адукацыі — гэтыя і іншыя праблемы стануць прадметам абмеркавання і выказвання пратэсту на шэсці і мітынгу», — каментуе сітуацыю старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП, кіраўнік арганізацыі «За свой горад» Ігар Маслоўскі.

«Мы зараз фармуем арганізацыйны камітэт па правядзенні масавага мерапрыемства. Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца яго да падрыхтоўкі. Спадзяемся, што да 1 траўня ў нас будуць адказы па рэзалюцыях мітынгу на Дзень Волі, з якімі мы маем намер азнаёміць удзельнікаў акцыі. Нагадаю, што 2 адказы мы павінны атрымаць ад гарадскіх уладаў — гэта тычыцца стварэння грамадскага Савета і павелічэння колькасці месцаў для правядзення пікетаў, мітынгаў, дэманстрацый у цэнтры горада. Дадзеныя пытанні мы таксама абмяркоўвалі пад час сустрэчы са старшынёй гарвыканкама Рагачуком А.С. і знайшлі агульную мову», — кажа старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі.

Па словах Маслоўскага, яны спадзяюцца атрымаць станоўчае рашэнне на сваю заяўку. «Берасцейцы ў адпаведнасці з заканадаўствам маюць права на выказванне пратэсту, на выказванне свайго меркавання», — дадае лідар брэсцкіх сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі.

Прадстаўнікі органаў улады таксама запрошаны для ўдзелу ў масавым мерапрыемстве.

Паводле газэты “Новы Час

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.