Партыя БНФ » Зварот жыхароў Слоніма аб наданьні адной з вуліц горада імя Івана Шэгі перададзены ў тапанімічную камісію
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зварот жыхароў Слоніма аб наданьні адной з вуліц горада імя Івана Шэгі перададзены ў тапанімічную камісію

Дададзена 08.04.2017 12:45:48 | 218 праглядаў

Кіраўнік слонімскай суполкі БНФ Павел Севасцьян атрымаў адказ са Слонімскага раённага Савета дэпутатаў за подпісам старшыні Сяргея Рагозіка на калектыўны зварот слонімцаў аб наданні адной з новых вуліц імя грамадскага актывіста і доктара Івана Шэгі (1953-2016) са Слоніма.

СлонімСяргей Рагозік паведаміў (згодна арыгіналу, правапіс захоўваецца), што “Слонімскі раённы Савет дэпутатаў паведамляе, што калектыўны зварот, надышоўшы 31 сакавіка 2017 года, наконт надання аднаму з новых элементаў вулічна-дарожнай сеткі горада Слоніма імя Івана Шэгі, накіраваны для абмеркавання ў тапанімічную камісію Слонімскага раённага выканаўчага камітэта. Аб выніках работы тапанімічнай камісіі Вам будзе павядомлена дадаткова…”.

Нагадаем, што ў канцы сакавіка бягучага года ў Слонімскі райвыканкам грамадскія актывісты перадалі каля 400 подпісаў жыхароў Слоніма і Дзятлава, а таксама вядомых беларускіх палітыкаў, каб адну з новых вуліц назваць назваць імем Івана Шэгі.

adkaz-pa-shegu

Паводле рэгіянальнага сайту “Гарадзенская Вясна

Травень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.