Партыя БНФ » Лідэра БНФ Аляксея Янукевіча завочна асудзілі за абарону Курапатаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэра БНФ Аляксея Янукевіча завочна асудзілі за абарону Курапатаў

Дададзена 10.04.2017 9:15:11 | 138 праглядаў

У Заводскім судзе Менску ў пятніцу, а 16 гадзіне разгледзелі адміністратыўную справу старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча. Суд вяла суддзя Някрасава.

Разгледзіўшы справу ў адсутнасьці абвінавачанага, суддзя Някрасава выдалілася для прыняцця рашэння, абвяшчэнне якога адбылося 10 красавіка.

У панядзелак 10 красавіка быў агучаны вэрдыкт — штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1150 рублёў), максымальны з прадугледжаных часткай 3 артыкулу 23.34 КаАП (ад 20 да 50 базавых велічыняў). У матэрыялах справы зафіксаваныя тры адміністратыўныя пратаколы за ўдзел у абароне Курапатаў.

Сам Аляксей Янукевіч у час працэсу знаходзіўся за межамі Беларусі. Раней лідэр Партыі БНФ прапанаваў суду перанесьці разгляд справы на іншы дзень у сувязі са службовай выправай на міжнародную канфэрэнцыю. Але судзьдзя ў хадайніцтве адмовіла. Наадварот, ведаючы, што старшыні Партыі  БНФ не будзе нават у краіне, запатрабавала аформіць яму прымусовы прывад на судовае паседжанне.

Янукевіча асудзілі па частцы 3 артыкула 23.34 КААП РБ. Вядома, што ў матэрыялах адміністратыўнай справы маюць месца тры адміністратыўныя пратаколы за ўдзел у абароне Курапатаў.

Завочныя суды не рэдкасць у Беларусі. Так, 24 сакавіка завочна асудзілі лідара руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка на 15 содняў. Яго затрымалі у аўтобусе, калі спадар Вячаслаў ехаў на Паўночныя могілкі, дзе адбывалася пахаванне ягонага дзядзькі. 17 сакавіка суддзя Маскоўскага суду аштрафаваў актывіста «Zмены» Паўла Вінаградава на 50 базавых велічыняў.

5 красавіка Аляксей Янукевіч атрымаў афіцыйны адказ на калектыўны зварот на прапанову ўдакладнення зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў (1930-1940 гг) ва ўрочышчы Курапаты».«Мінкульт на абароне інтарэсаў чыноўнікаў. Нечаканасьцяў няма, на жаль», – пракаментаваў адказ намесніка міністра культуры Яцко сташыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

адказ мінкультуры

адказ мінкультуры 2

Паводле тэлеканалу Белсат

 

Красавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.