Партыя БНФ » Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч – на Белсаце ў “Размове Мацкевіча”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч – на Белсаце ў “Размове Мацкевіча”

Дададзена 10.04.2017 12:42:57 | 330 праглядаў

Вядоўца перадачы «Размова» Уладзімір Мацкевіч працягвае задаваць нязручныя пытанні лідарам беларускай апазіцыі. Гэтым разам на ягоныя пытаньні адказаў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

У прыватнасці, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адказаў на закід, што партыя сёння не выглядае на фронт ані колькасна («хутчэй, гэта атрад ці брыгада», па словах Мацкевіча), ані па баявітасці.

«Мы не імкнемся і ніколі не імкнуліся, нават пры папярэднім кіраўніцтве, быць самымі радыкальнымі. Не думаю, што на сённяшні момант радыкальнасць можа быць інструментам для кагосьці, каб наблізіць перамены ў Беларусі», – заявіў Янукевіч.

Чаму немагчымае аб’яднанне апазіцыйных сілаў? Як Янукевіч ацэньвае свае старшыняванне перад хуткім зыходам з гэтай пасады? Хто ачоліць Партыю БНФ? Па словах Янукевіча, у красавіку палітычная камісія партыі назаве прозвішча палітыка, якога яна будзе рэкамендаваць «фронтаўцам» на гэтую ролю.

Паводле тэлеканалу Белсат

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.