Партыя БНФ » Гарадзенскі абласны суд адхіліў скаргі асуджаных пратэстоўцаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Гарадзенскі абласны суд адхіліў скаргі асуджаных пратэстоўцаў

Дададзена 11.04.2017 12:01:14 | 236 праглядаў

10 красавіка 2017 г., у Гарадзенскім абласным судзе прадоўжыўся разгляд скаргаў на рашэнні суда Ленінскага раёна Гародні дэмакратычных актывістаў Вадзіма Саранчукова, Мікалая Саляніка, Вольгі Верамеенкі і Галіны Ламашэвіч.

Веў працэс суддзя Уладзімір Янкоўскі, якому  спатрэбілася няпоўныя паўгадзіны, каб абвесціць рашэнне па скарзе, пакінуўшы яе без задавальнення, а рашэнне Ленінскага суда без зменаў.

Вадзім Саранчукоў ГародняСтаршыня Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў спрабаваў падаць хадайніцтва ў якім тлумачыў, што збор подпісаў з’яўляецца гарантаваным правам грамадзян ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, а паводле міліцэйскіх пратаколаў, якія былі складзены з грубымі парушэннямі заканадаўства, ягоныя дзеянні былі кваліфікаваны як актыўны ўдзел у мітынгу і шэсці. З дадзенымі абставінамі Вадзім Саранчукоў быў нязгодны і спрабаваў гэта давесці да суддзі, аднак суддзя Янкоўскі толькі запытаў ці прыняў гэта хадайніцтва суд першай інстанцыі да разгляду, пачуўшы адказ, што не, адхіліў хадайніцтва.

Каментуючы дадзеную сітуацыю, Вадзім Саранчукоў адзначыў: “Сваім рашэннем суддзя нас не здзівіў. У маім выпадку суд кваліфікуе збор подпісаў як масавую акцыю раўназначную мітынгу і шэсцю, традыцыйна не прымаючы ніякіх аргументаў, не звяртаючы ўвагі ні на што. Яны проста пацвярджаюць тое рашэнне, што было вынесена раней. І, на жаль, усе гэта нагадвае адну вялікую прафанацыю”.

Нагадаем, што актывісты судом Ленінскага раёну Гародні 14 сакавіка  2017 г. былі засуджаны за удзел у агульнанацыянальнай акцыі супраць Дэкрэта №3, якая прайшла 19 лютага. Так, Вадзім Саранчукоў быў пакараны 13 суткамі арышту, Мікалай Салянік штрафам 8 базавых велічынь, Вольга Верамеенка 15 базавых велічынь, Галіна Ламашэвіч 7 базавых велічынь.

Паводле рэгіянальнага сайту “Гарадзенская Вясна

Ліпень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.