Партыя БНФ » У Гародні БНФ ды іншыя апазыцыйныя партыі падалі заяўку на правядзеньне акцыі 26 красавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гародні БНФ ды іншыя апазыцыйныя партыі падалі заяўку на правядзеньне акцыі 26 красавіка

Дададзена 12.04.2017 12:01:32 | 347 праглядаў

Актывісты Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ сумесна з сябрамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) падалі заяўку ў Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіць правесці 26 красавіка сход грамадзян.

Мэта масавага мерапрыемства — абмеркаваць унутраную сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне, знешнепалітычныя выклікі і пагрозы для Беларусі.

Як пракаментаваў дадзеную ініцыятыву прадстаўнік БХД Сяргей Верамеенка:

“У дадзеным выпадку наша галоўная мэта — скарыстацца прапановай прадстаўнікоў гарадзенскай улады, якая прагучала на мітынгу 15 сакавіка. Тады намеснік старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша прапанавала прайсці ў залю для сумеснага дыялогу з прадстаўнікамі ўлады. Я лічу, што нам трэба гэтым скарыстацца для таго, каб паспрабаваць давесці свой пункт гледжання на склаўшуюся сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне. На той выпадак, калі заля гарвыканкама будзе занятая, то прапануем яшчэ два, дазволеныя гарадзенскімі ўладамі месцы для правядзення мітынгаў і сходаў: гэта Румлёўскі лесапарк, другое знаходзіцца на беразе Нёмана, побач з былым “сабачым” стадыёнам”.

Заяўка пададзена ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Вадзім Саранчукоў (Партыя БНФ), Сяргей Верамеенка (БХД), Анатоль Мышкевіч (Партыя БСДП (Г)).

Паводле газэты “Новы Час

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.