Партыя БНФ » Актывіста Моладзі БНФ прымушаюць плаціць унёскі ў БРСМ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывіста Моладзі БНФ прымушаюць плаціць унёскі ў БРСМ

Дададзена 13.04.2017 2:31:45 | 158 праглядаў

У БРСМ актывіста аўтаматычна залічылі яшчэ ў восьмым класе школы без ягонай згоды.

брсмАд кіраўніка абласной арганізацыі Моладзі БНФ Дзяніса Мандзіка, які навучаецца на 1-м курсе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, патрабуюць заплаціць унёскі ў БРСМ — кажуць, што інакш усёй групе не дазволяць засяліцца ў інтэрнат.

Як распавёў Дзяніс Мандзік «Белсату», у БРСМ яго аўтаматычна залічылі яшчэ ў 8-м класе школы, прычым ён нават не ведаў гэтага. Калі актывіст паступіў у ВНУ, то ён адмовіўся плаціць унёскі, і праз гэтага на яго пачалі ціснуць.

«Сакратар БРСМ у ВНУ цяпер кажа, што, калі я не здам унёскі, нікому з нашай групы не дадуць інтэрнат (а да 21 красавіка ў нас акурат ідзе падача дакументаў на інтэрнат). Я не ведаю, ці могуць яны так зрабіць, але яны хочуць, каб мае аднагрупнікі паўплывалі на мяне. Аднагрупнікі цяпер кажуць мне, каб я зрабіў усё, каб ім далі інтэрнат», – кажа Дзяніс.

Плаціць унёскі актывіст не хоча. Выйсці з БРСМ Дзянісу таксама не даюць:

«Мне тлумачаць, што нібыта да 33 гадоў выйсці з БРСМ немагчыма».

Паводле тэлеканала Белсат

Травень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.