Партыя БНФ » Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч аштрафаваны за мінулагоднюю акцыю
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч аштрафаваны за мінулагоднюю акцыю

Дададзена 13.04.2017 3:31:00 | 309 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч нечакана даведаўся, што быў аштрафаваны судом Сьвіслацкага раёна Гарадзенскай вобласьці за ўдзел ва ўшанаваньні братоў Каліноўскіх у Сьвіслачы 30 кастрычніка мінулага году.

Штраф па гэтым артыкуле кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях за парушэньне парадку пікетаваньня прысудзілі максімальны:1050 рублёў (50 базавых велічынь), што крыху больш 500 еўра.

У часе мінулагодняй кастрычніцкай акцыі памяці кветкі і зьнічы пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ўсклалі ў Сьвіслачы на магілу Віктара Каліноўскага, да помніка Кастусю Каліноўскаму, Рамуальду Траўгуту і наведалі Якушоўку радавы маёнтак Каліноўскіх актывісты з розных гарадоў Беларусі.  Традыцыйна актывісты з з Горадні і Менску, Слоніму і Баранавічаў, з Кобрыну, Бярозаўкі, Ваўкавыску сабраліся побач з касьцёлам у Сьвіслачы.

Па словах Аляксея Янукевіча, пасля мерапрыемства яму і іншым удзельнікам пікета па пошце былі дасланыя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Позву ў суд ён атрымаў праз смс-паведамленне. Але не меў магчымасьці патрапіць на разгляд справы ў прызначаную дату:

— Пасля гэтага не было ніякай інфрмацыі. Я ўжо меркаваў, што напэўна гэты пратакол спусьцілі на тармазах. Аднак цяпер мне прыйшоў заказны ліст ад судовых выканаўцаў, аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасьці па нясплайце штрафу, які мне прысудзіў Сьвіслацкі суд яшчэ 30 сьнежня мінулага года.

cf5bc9cc-5cdb-426b-ace2-886997745a8c_w610_r1_sТакім чынам, — кажа Аляксей Янукевіч, — суд правялі без яго прысутнасьці, вынікаў разгляду справы не паведамілі, судовай пастановы ці яе копіі не выслалі. Час на абскарджаньне рашэньня ўжо выйшаў. І зараз у тэрміновым парадку неабходна сплаціць штраф. Інакш судовыя выканаўцы пагражаюць прымусова спагнаць суму ў 1050 рублёў.

Аляксей Янукевіч мае намер пракансультавацца з адвакатамі, ці можна яшчэ абскардзіць рашэньне суда і тыя працэдурныя парушэньні, якія, па меркаваньні палітыка, былі судом зробленыя.

Паводле праваабаронцаў, за ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы ў 2016 годзе былі асуджаныя каля дваццаці актывістаў з розных гарадоў Беларусі.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.