Партыя БНФ » У Слоніме ўлады запрасілі грамадзкіх актывістаў на круглы стол
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слоніме ўлады запрасілі грамадзкіх актывістаў на круглы стол

Дададзена 14.04.2017 12:02:56 | 402 праглядаў

Улады Слоніму запрашаюць да дыялогу прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў. Ужо 19 красавіка мае адбыцца адмысловы круглы стол у памяшканні райвыканкаму. Крок нечаканы – асабліва на фоне агульнага пераследу за грамадскую актыўнасць і масавыя рэпрэсіі супраць усіх нязгодных.

фото-круглы-787x400Кіраўнік Слонімскага грамадскага цэнтра і сябра Партыі БНФ Віктар Марчык атрымаў запрашэнне ад намесніка старшыні Слонімскага райвыканкама Уладыслава Гяршгорына на “круглы стол”, які адбыдзецца ў Слоніме 19 красавіка ў памяшканні райвыканкама – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

На “круглы стол” запрошаны таксама яшчэ некалькі сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. У запрашанні паведамляецца, што “згодна рашэнню райвыканкама запланавана правесці “круглы стол” па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Слонімскага раёна і сітуацыі на рынку працы з удзелам асобных кіраўнікоў арганізацый, прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадскіх арганізацый і іншых”.

Нагадаем, што некалькі дзён таму сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл звярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага сесці за “круглы стол”, каб разам абмеркаваць сур’ёзныя праблемы, якія ўзніклі сёння ў грамадстве.

“Мы ўстрывожаны рэзкім пагаршэннем сацыяльна-эканамічнай і грамадска-палітычнай сітуацыяй у Слонімскім раёне і ў цэлым у Беларусі. З кожным днём у грамадстве расце колькасць незадаволеных людзей той працай, якую праводзіць улада ўсіх узроўняў. Людзі жадаюць пазітыўных пераменаў, жадаюць быць упэўненымі ў заўтрашнім дні”, – паведамлялася ў адкрытым лісце.

Далей слонімцы прапануюць за “круглы стол” пасадзіць не толькі сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл і кіраўніцтва Слонімскага райвыканкаама, а таксама прадстаўнікоў іншых структурных падраздзяленняў: міліцыю, адукацыю, гандаль, ЖКГ, дэпутатаў і г.д.

Адкрыты ліст старшыні Слонімскага райвыканкама падпісалі кіраўнікі грамадскіх арганізацый і партыйныя лідары Слонімшчыны. Сярод якіх – Іван Бедка (БХД), Віктар Марчык (Слонімскі грамадскі цэнтр), Міхась Сашко (прафсаюз РЭП), Павел Севасцьян (Партыя БНФ), Алег Вяселік (ГА БНФ “Адраджэнне”) і іншыя.

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.