Партыя БНФ » Старшыня Мінскай арганізацыі БНФ уручыў квіток на канцэрт Вольскага вызваленаму з Акрэсціна
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня Мінскай арганізацыі БНФ уручыў квіток на канцэрт Вольскага вызваленаму з Акрэсціна

Дададзена 15.04.2017 7:17:57 | 164 праглядаў

14 красавіка з-за кратаў Акрэсьцінскай турмы на волю выйшаў бард Зьміцер Захарэвіч, якому лукаўэнкаўскі суд адмерыў 20 сутак арышту за Дзень Волі. Адразу ля турэмных муроў старшыня МІнскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч урачыста ўручыў экс-вязню бясплатны квіток на канцэрт Лявона Вольскага ў Вільні.

Нягледзячы на прэвентыўны характар затрымання, Захарэвічу інкрымінавалі і «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», і «супраціў міліцыі».

Змітра затрымалі 25 сакавіка ў раёне рэстарана Сузор’е, ён рухаўся ў бок акцыі, прымеркаванай да Дня Волі. Нягледзячы на прэвентыўны характар затрымання, Захарэвічу інкрымінавалі і «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», і «супраціў міліцыі». Агулам суд адмерыў 20 сутак — гэта адзін з найдаўжэйшых тэрмінаў, якія давалі ўдзельнікам акцыі ды актывістам.

Свой тэрмін Захарэвіч адбываў у ІЧУ на Акрэсціна. Са словаў барда, у душ за ўвесь час выводзілі толькі аднойчы, на шпацыр — далёка не кожны дзень. У камеры разам з ім трымалі чалавека, хворага на СНІД, што ёсць істотным парушэннем, але…

«Цікава, што адзін са службоўцаў яшчэ на пачатку сказаў, маўляў, тут слова справядлівасць — гэта «пустой трёп», — дзеліцца ўражаннямі Захарэвіч. — То бок скардзіцца можна ўжо на волі, пісаць у міжнародныя структуры, у інтэрнэце, куды заўгодна. А там — іх тэрыторыя, без справядлівасці».

 

Бард перачытаў за час адсідкі «1984» Джорджа Оруэла, кажа, што вельмі актуальна і добра лягло на нашы рэаліі. Таксама Захарэвіч пісаў вершы, адзін з іх прачытаў актывістам і журналістам, якія прыйшлі сустрэць яго ў дзень вызвалення. Тыя адказалі воплескамі, а старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч урачыста ўручыў экс-вязню бясплатны квіток на канцэрт Лявона Вольскага ў Вільні.

Паводле газэты “Новы час

Чэрвень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.