Партыя БНФ » Менгарвыканкам зьмяніў час і маршрут Чарнобыльскага Шляху
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Менгарвыканкам зьмяніў час і маршрут Чарнобыльскага Шляху

Дададзена 17.04.2017 8:04:35 | 291 праглядаў

17 красавіка заяўнікі сёлетняга Чарнобыльскага шляху былі запрошаныя ў Менгарвыканкам, дзе ім было агучанае рашэньне па пададзенай заяўцы. Менгарвыканкам прызначыў час і маршрут Чарнобыльскага шляху 26 красавіка, адрозны ад таго, што прасілі заяўнікі.

Як паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, 18 красавіка аб 11-й гадзіне  ў офісе партыі “Зялёныя” (Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4) адбудзецца пасяджэнне аргкамітэта Чарнобыльскага шляху, пасля якога і будзе прынята рашэнне, згаджацца ці не з прапановамі Мінгарвыканкама аб зьмененым фармаце акцыі.

Заяўнікі прадстаўнікі апазіцыйных партый у сваёй заяўцы ад 3 красавіка прапаноўвалі наступны маршрут акцыі: збор каля тэатру Оперы і балету 26 красавіка а 18.00, далей — дэманстрацыя па ходніках да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў.  Чыноўнікі ў сваім адказе такі сцэнар раскрытыкавалі, спаслаўшыся на “практыку мінулых гадоў” ды ўказалі на шэраг парушэнняў, напрыклад, распаўсюд інфармацыі пра акцыю яшчэ да яе ўзгаднення з Мінгарвыканкамам – паведамляе газэта “Новы час“. Свае подпісы пад заяўкай на Чарнобыльскі шлях-2017 ад Опернага тэатра да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў паставілі намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, а таксама прадстаўнікі Беларускай партыі “Зялёныя”, РПГА “Рух “За Свабоду”, аргкамітэта па стварэнні БХД і кампаніі “Гавары праўду”.

Сцэнар, прапанаваны чыноўнікамі, наступны: збор а 14.00 каля кінатэатру “Кастрычнік” ды шэсце па ходніках у бок таго ж парку Дружбы народаў. Там мае адбыцца ўскладанне кветак да Чарнобыльскай капліцы, канец акцыі — а 16.30. Такім чынам, у будзёны дзень прапаноўваецца акцыя ў паабедзены час па традыцыйным маршруце.

chshpress13042017_c_logoАрганізацыйны камітэт «Чарнобыльскага шляху» збіраецца прапанаваць заяўнікам акцыі яшчэ раз наведаць сталічны гарвыканкам і правесьці дадатковыя перамовы.

 

«Недарэчным» называе рашэньне менскіх уладаў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч :

«Гэтае рашэньне, акрамя агіды, нічога не выклікае. Мне падаецца, што такімі рашэньнямі ўлады дэманструюць толькі сваю няўпэўненасьць. Падчас арганізацыі акцыі 25 сакавіка менскія гарадзкія ўлады паказалі, што весьці перамовы зь імі — справа няўдзячная. Заўтра мы зьбіраем тэрміновае пасяджэньне аргкамітэту і супольна вырашым, што рабіць далей», — сказаў Радыё Свабода Аляксей Янукевіч.

czsz_admova_logo

  • Алекс. Саскевич

    Почему не поступить так: Утром в Минске посетить Храмовый комплекс памяти жертв Чернобыльской катастрофы. Церковь в честь иконы “Божьей Матери всех Скорбящих Радость”

    Затем, проследовать к памятнику!

Чэрвень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.