Партыя БНФ » Леанід Аўтухоў: Трэба падымаць «справу патрыётаў» на ўсіх узроўнях
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Леанід Аўтухоў: Трэба падымаць «справу патрыётаў» на ўсіх узроўнях

Дададзена 18.04.2017 10:11:25 | 68 праглядаў

Прызнанне фігурантаў справы «Белага легіёну» палітвязнямі дапаможа іх хутчэйшаму вызваленню. Пра гэта сайту Charter97.org заявіў грамадскі актывіст і сябра Рады Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў:

Гарадок. Леаніду Аўтухову, старшыні раённай суполкі ПБНФ, не даюць уладкавацца на працу- Гледзячы на гэтую справу, міжволі прыходзіш да думкі, што адбываецца зачыстка патрыётаў, бо ўсе фігуранты справы «Белага легіёну» – гэта людзі, якія са зброяй у руках гатовыя абараняць сваю краіну.

Таксама важна разумець, што гэта чыстай вады палітычная справа, ніхто з іх не ўчыняў ніякіх злачынстваў, чыста палітычныя матывы. Адзіная віна гэтых людзей у тым, што яны беларусы, якія хочуць жыць у сваёй краіне па-беларуску.

Прызнанне гэтых людзей палітвязнямі – найважнейшае пытанне, якое безумоўна трэба падымаць. Тое, што гэтыя людзі сядзяць за кратамі – ганьба. Чым хутчэй усе праваабарончыя арганізацыі прызнаюць іх палітычнымі вязнямі – тым хутчэй гэтыя людзі выйдуць на волю.

Паводле сайта Charter97.org

Красавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.