Партыя БНФ » Чарнобыльскі шлях можа не адбыцца праз перашкоды з боку ўладаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Чарнобыльскі шлях можа не адбыцца праз перашкоды з боку ўладаў

Дададзена 20.04.2017 7:51:05 | 360 праглядаў

Арганізатары Чарнобыльскага шляху не жадаюць праводзіць акцыю ўдзень, як прапанаваў Менгарвыканкам. Цяпер заяўнікі патрабуюць ад уладаў скарэктаваць прынятае рашэньне і дазволіць збор увечары.

Заяўнікі Чарнобыльскага шляху-2017 19 красавіка перадалі ў Мінгарвыканкам патрабаванне змяніць час правядзення акцыі 26 красавіка з 14.00 (прапанавана мінскімі ўладамі) на 18.00, як першапачаткова планавалі арганізатары.

 

Прадстаўнікі аргкамітэта мелі намер асабіста сустрэцца з кіраўніцтвам Мінгарвыканкама. Калі Мінгарвыканкам адмовіцца змяніць час акцыі, аргкамітэт Чарнобыльскага шляху мае намер заклікаць людзей прыйсці на санкцыянаваны ўладамі мітынг з нагоды гадавіны аварыі на ЧАЭС, які арганізуе 26 красавіка ў Кіеўскім скверы Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ. Час яго правядзення — з 18 да 20 гадзін.

Акрамя таго, аргкамітэт мае намер падаць у суд на Мінгарвыканкам, так як ён, бяз згоды заяўнікаў мяняючы час і месца правядзення мерапрыемства, парушыў беларускае заканадаўства.

Заяўнікі прасілі дазволіць збор удзельнікаў акцыі каля тэатра оперы і балета і наступнае шэсце па вуліцы Максіма Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы ў раёне плошчы Бангалор. Аднак Мінгарвыканкам змяніў фармат акцыі, дазволіўшы збор удзельнікаў на пляцоўцы каля Акадэміі навук і шэсце да плошчы Бангалор. Пры гэтым быў зменены час пачатку мерапрыемства з заяўленых 18.00 на 14.00.

Інакш як здзекам, які матываваны бояззю чыноўнікаў Менгарвыканкаму, такое рашэнне назваць нельга, кажа адзін з заяўнікаў акцыі – намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.

– Мы будзем дамагацца, улічваючы тое, што традыцыя “Чарнобыльскага шляху” налічвае ўжо больш за 20 гадоў і яна ніколі не перарывалася, каб шэсце адбылося. Але мы лічым, што гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі пачатак будзе а 18-й гадзіне, пра які мы ад пачатку прасілі Менгарвыканкам. 

Патрабаванне ў Мінгарвыканкам падпісалі ўсе пяць заяўнікаў «Чарнобыльскага шляху»: намеснікі старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук, руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч, а таксама прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні БХД Аляксандр Кавалькоў і кампаніі «Гавары праўду» Віталь Лакотка.

chshpress13042017_c_logo

У аргкамітэт па правядзенні акцыі ўваходзяць прадстаўнікі Партыі БНФ і яе моладзевай структуры Моладзь БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі «Зялёныя», аргкамітэта БХД, кампаніі «Гавары праўду», а таксама РПГА «За Свабоду» і руху салідарнасці «Разам».

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.