Партыя БНФ » Актывісты БНФ наведалі мясьціны, што пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывісты БНФ наведалі мясьціны, што пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі

Дададзена 24.04.2017 12:03:18 | 920 праглядаў

23 красавіка дэлегацыя Партыі БНФ на чале са старшынём партыі Аляксеям Янукевічам выправілася ў вандроўку мясьцінах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Да фронтаўцаў далучыліся таксама актывісты АГП і БХД.

Праз Чарнобыль у Беларусі адныя паселішчы перасталі існаваць, у іншых хоць і жывуць людзі, жыццё ўсцяж у небяспецы.

Чэрыкаўскі раён – адзін з найбольш пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Цяпер на месцы больш як 20 выселеных і знішчаных вёсак – курганы і пусткі. У Чэрыкаве ж пра іх нагадвае ўзведзены мемарыял. Сёння яго наведалі прадстаўнікі апазіцыі.

«Гэтай паездкай мы аддаем даніну памяці тым людзям, якія пацярпелі ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Узгадваем іх, успамінаем тыя паселішчы, пасёлкі, вёскі, якія былі знішчаныя ў выніку гэтай катастрофы», – кажа кіраўнік Магілёўскай арганізацыі БНФ Віталь Макаранка.

За 10 км ад мемарыялу калісьці была вёска Вепрын, у якой свае дамы і надзелы мусілі пакінуць 386 сем’яў.

«Тут быў дастаткова вялікі пасёлак, жылі людзі. А цяпер вісіць знак, што ўваход забаронены, – кажа Уладзімір Шанцаў з Магілёўскай арганізацыі АГП. – А чаму тут людзі жылі? Таму што ўлада ім казала, што ўсё добра, калі нават усё было вельмі кепска».

Грамадскія актывісты, як, зрэшты, і незалежныя адмыслоўцы, перакананыя, што і цяперашнія ўлады хаваюць праўду ад жыхароў.

18033447_10208902494375687_1454507578519979263_n«Улады робяць усё, каб людзі забыліся пра праблему Чарнобыля, пра праблему наступстваў і на сённяшні момант, калі мы сюды прыязджаем, мы бачым, што людзі звыкліся з гэтым», – кажа старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Пацвярджаюць гэта і мясцовыя жыхары. «Людзі не адчуваюць ніякай небяспекі, прытупілася іх адчуванне і паводзяць сябе свабодна і вольна. Калі пачынаецца час дароў лесу – грыбы, ягады – яны ідуць, збіраюць, ядуць», – кажа чэрыкаўскі актывіст Беларускага Народнага Фронту Сямён Панізоўцаў.

Не ведаючы таго, спажываюць харчы з забруджаных тэрыторыяў і іншыя жыхары нашай краіны, што неаднаразова выкрывалі незалежныя журналісцкія расследаванні, у тым ліку і праведзеныя нашым тэлеканалам. Больш за тое, імаверна, новая праблема паўстае на поўначы краіны – там з парушэннямі ды шматлікімі інцыдэнтамі будуецца Астравецкая АЭС.

Паводле тэлеканала Белсат

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.