Партыя БНФ » Гарадзенскі гарвыканкам забараніў правядзеньне народнага сходу 26 красавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Гарадзенскі гарвыканкам забараніў правядзеньне народнага сходу 26 красавіка

Дададзена 23.04.2017 10:22:28 | 337 праглядаў

Гарадзенскі выканаўчы камітэт адмовіў старшыні гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзіму Саранчукову і дэмакратычным актывістам Анатолю Мышкевічу ды Сяргею Верамеенку ў правядзенні масавага мерапрыемства 26 красавіка ў выглядзе сходу грамадзян.

adgУ сваёй адмове гарадзенскія ўлады спасылаюцца на Закон “Аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь” ад 30 снежня 1997 года ў якім гаворыцца – “асобы, якія дапусцілі парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства, на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое парушэнне не могуць выступаць арганізатарамі масавага мерапрыемства”. На падставе гэтага, Гарадзенскі выканаўчы камітэт не можа даць згоду на правядзенне ў горадзе Гродна 26 красавіка заяўленага мерапрыемства – гаварыцца у афіцыйным дакуманце.

Каментуючы дадзеную сітуацыю, актывіст Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі (Грамада) Анатоль Мышкевіч адзначыў:

“Нас баяцца. І таму ўлады нам адмаўляюць у канстытуцыйным праве на мірныя сходы і выказванне сваёй пазіцыі. Яны увесь час шукаюць нейкіх зачэпак, каб не дазволіць любую грамадскую актыўнасць.” Такім чынам, мы бачым як выглядае “дыялог” гарадзенскіх уладаў з прадстаўнікамі дэмакратычных арганізацый. Улады сваімі дзеяннямі ставяць любую грамадскую ініцыятыву па за законам, а актывістаў аўтаматычна запісваюць у парушальнікі дзеючага заканадаўства.

Нагадаем – 10 красавіка актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (Сяргей Верамеенка), Партыі Беларускага Народнага Фронта (Вадзім Саранчукоў) і Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі (Грамада) Анатоль Мышкевіч падалі заяўкі на правядзенне Сходу грамадзян дзеля абмеркавання сацыяльна-эканамічных праблем і знешніх пагроз у нашай краіне. У заяўцы былі пазначаны месцы вызначаныя гарвыканкамам для правядзення масавых мерапрыемстваў – гэта лесапарк Румлёва, Каложскі парк і актавая зала гарвыканкаму.

C-FxNzjXcAEB8sa.jpg large

Паводле рэгіянальнага сайту “Гарадзенская Вясна

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.