Партыя БНФ » У Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях-2017: агляд рэпартажаў СМІ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях-2017: агляд рэпартажаў СМІ

Дададзена 27.04.2017 1:54:40 | 1,790 праглядаў

26 красавіка ў Менску адбылася традыцыйная дэманстрацыя Чарнобыльскі Шлях, прымеркаваная да 31-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Арганізатарамі акцыі высутпілі Партыя БНФ і партыйная маладзёвая струкура – Моладзь БНФ, а таксама аргкамітэт БХД, АГП, ПАГА “Рух “За Свабоду”, Беларуская партыя “Зялёныя”, рух салідарнасьці “Разам”, ініцыятыва “Гавары праўду” і шэраг экалагічных аб’яднаньняў. Сёлета Чарнобыльскі Шлях дваццаць восьмы раз крочыў па вуліцах беларускай сталіцы.

Першапачаткова аргкамітэт планаваў правесьці дэманстрацыю ад опэрнага тэатру да Чарнобыльскай капліцы праз вуліцу Максіма Багдановіча, але Менгарвыканкам змяніў маршрут і час пачатку акцыі, дазволіўшы збор у працоўны дзень а 14:00 каля кінатэатра “Кастрычнік”. Аднак у выніку перамоваў атрымалася дасягнуць кампрамісу: выканкам пагадзіўся дазволіць збор удзельнікаў акцыі ў зручны вечаровы час, а арганізатары пагадзіліся зладзіць збор удзельнікаў дэманстрацыі каля кінатэатра “Кастрычнік”.

Увечары 26 красавіка цягнікі Мінскага метрапалітэна без аніякага папярэджаньня перасталі спыняцца на станцыі “Акадэмія навук”, такім няхітрым чынам перашкодзіўшы шмат каму з патэнцыйных удзельнікаў акцыі ўчас пасьпець да яе пачатку (збор удзельнікаў адбываўся ад 18.00 да 18.30, пасьля чаго калёна высунулася паводле маршруту).

Надзвычай кепскае надвор’е — таксама адзін з чыньнікаў, што не дазволіў сёлетняй акцыі ў гадавіну аварыі на ЧАЭС быць больш масавай: ад пачатку і да заканчэньня дэманстрацыя адбывалася пад праліўным дажджом.

Маршрут Чарнобыльскага шляху-2017

Маршрут Чарнобыльскага шляху-2017

Чарнобыльскі шлях рушыў прашпэктам Незалежнасьці і вуліцай Сурганава да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы Народаў.

Акцыя, у якой прынялі ўдзел каля 600 чалавек, прайшла пад споклічамі «Астравец — другі Чарнобыль!» і «Не Чарнобылю сацыяльнаму і палітычнаму!». Актывісты экалагічнага руху выйшлі ў касцюмах звяроў з транспарантамі і плякатамі «Час спыняць Астравецкую пачвару», «Госпадзе, даруй», «Рэактар ​​там не выбіралі — адзін упаў, другі памялі», «Атам мірны не бывае, гэта нават зебра знае», «Вымрэм як дыназаўры», «Ой, усё!». На чале калоны дэманстрантаў пад харугвай Беларускага народнага фронту рушылі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і намесьнік старшыні партыі Рыгор Кастусёў.

Таксама актывісты выйшлі з партрэтамі затрыманых па крымінальнай справе аб нібыта падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, якія зараз знаходзяцца ў СІЗА КДБ і СІЗА-1 на Валадарскага. Наперадзе калоны актывсіты Беларускага Народнага Фронту традыцыйна неслі абраз Маці Божай ахвяраў Чарнобыля і чарнобыльскі звон.

Каля чарнобыльскай капліцы сустаршыня аргкамітэту  БХД Павел Севярынец прачытаў малітву «Ойча наш». На мітынгу выступіў намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, які заявіў, што Чарнобыльскі шлях праводзіцца для таго, каб нагадаць і беларускай і міжнароднай супольнасці: “Чарнобыль – гэта не гісторыя, а нашая з вамі будзённасьць”. Затым дэманстранты ўшанавалі хвілінай маўчаньня памяць ахвяр Чарнобыля і запалілі свечкі. Ігар Лялькоў  ад імя арганізатараў дэманстрацыі падзякаваў людзям за ўдзел у акцыі і абвесьціў пра яе заканчэньне.

Частка ўдзельнікаў акцыі пасьля яе завяршэньня рушыла ў Кіеўскі сквер, дзе ў гэты час праходзіў санкцыянаваны мітынг Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ, таксама прымеркаваны да гадавіны аварыі на ЧАЭС. Да яго далучылася каля 50 удзельнікаў Чарнобыльскага шляху, дзякуючы чаму агульная колькасць таго мерапрыемства наблізілася да 100 чалавек.

Удзельнікі мітынгу ў Кіеўскім скверы прынялі рэзалюцыю з заклікам змагацца з плянамі па будаўніцтве Астравецкай АЭС.

Чарнобыльскі шлях-2017 шырока асьвятляўся беларускімі медыямі. Прапануем вашай увазе спасылкі на рэпартажы беларускіх СМІ пра Чарнобыльскі шлях-2017.

Наўпроставую трансляцыю з Чарнобыльскага шляху цягам двух з паловай гадзін вёў тэлеканал Белсат, які таксама рабіў і тэкставы рэпартаж

Выніковы фотарэпартаж Белсату з Чарнобыльскага шляху-2017 глядзіце тут

Белсат

Для тых хто аддае перавагу больш сьцісламу фармату Белсат прапануе відэа ў модным рэжыме “уся акцыя за адну хвіліну“: Вашай увазе шэсце тых, хто нягледзячы на хвалю рэпрэсіяў, якая ахапіла Беларусь, не пабаяўся выйсці на акцыю.

Вядучы беларускі пртал TUT.BY таксама вёў тэкставы анлайн з акцыі і зрабіў выніковы рэпартаж са шматлікімі фатаздымкамі…

TUT.BY

… з яшчэ адной сьціслай версіяй відэарэпартажу з акцыі – гэтым разам за дзьве хвіліны

Стрым і тэкставую трансляцыю з Чарнобыльскага шляху вялі карэспандэнты  Эўрарадыё, якое размяшчае на сваім сайце шмат фатаздымкаў

Эўрарадыё

Эўрарадыё асобна адзначае, што  найбольш прыкметнымі “персанажамі” цяперашняга Чарнобыльскага шляху сталі экаактывісты. Яны з’явіліся на шэсці ў касцюмах жывёл ды яшчэ і з арыгінальнымі плакатамі.  Карэспандэнты Эўрарадыё паглядзелі, як ішла падрыхтоўка да гэтага перформансу.

 Мядзведзі, цмокі і дыназаўры. Як "зялёныя" рыхтаваліся да Чарнобыльскага шляху

І яшчэ дадаткова Эўрарадыё высьвятляла – на якіх падставах і ў межах якой працэдуры была зачныеная станцыя мэтро “Акадэмія навук”.

Традыцыйна падрабязную анлайн-трансляцыю з Чарнобыльскага шляху са шматлікімі фатаздымкамі вяла беларуская служба Радыё Свабода:

Выніковы фотарэпартаж Радыё Свабода

 Чарнобыльскі шлях — 2017, выніковы рэпартаж з шэсьця

… і жывая відэатрансляцыя

Цалкам анлайн Радыё Свабода з дэманстрацыі і мітынгу (з фота і відэа) можна глядзець тут

 У Менску адбыўся «Чарнобыльскі шлях». Анлайн, фота і відэа

Вялікі фотарэпартаж з сёлетняга Чарнобыльскага шляху размяшчае беларускі сайт Крыніца

В Минске прошел «Чернобыльский шлях» (фоторепортаж)

Свае публікацыі Чарнобыльскаму шляху прысьцвяцілі і анлайн-вэрсіі друкаваных выданьняў, у тым ліку

газэта “Наша Ніва” вяла тэкставы анлайн і відэатрансляцыю з акцыі

 … а таксама зрабіла падборку лепшых фота з Чарнобыльскага шляху ад Сяргея Гудзіліна

 Чарнобыльскі шлях — 2017: 12 асноўных кадраў ад Сяргея Гудзіліна ФОТАРЭПАРТАЖ

Ірына Козлік і Аксана Бровач публікуюць у “Камсамольскай праўдзе” рэпартаж пад красамоўным назовам “В Минске прошел Чернобыльский Шлях: “Время останавливать Островецкое чудовище”

В Минске прошел Чернобыльский Шлях: «Время останавливать Островецкое чудовище»

Журналіст газэты “Новы Час” Сяргей Пульша адзначае, што халоднае надвор’е і няспынны дождж не спрыяў масавасьці сёлетняга Чарнобыльскага шляху. Газэта публікуе шмат фатаздымкаў з акцыі.

 Шлях пад дажджом

Папулярны сайт Сайт Charter97.org праводзіў тэкставую онлайн-трансляцыю акцыі, выкарыстоўваючы матэрыялы тэлеканала «Белсат», сайта “Нашай Нівы” nn.by і «Радыё Свабода»

Хартыя

Вялікі рэпартаж Чарнобыльскаму шляху-2017 прысьвяціла Беларускае Радыё Рацыя, аздобіўшы яго шматлікімі фатаздымкамі і відэа

Рацыя

Інтэрнэт-газэта “Салідарнасьць” публікуе вялікі рэпартаж пра Чарнобыльскі шлях-2017

Салідарнасьць

… а таксама засяроджвае ўвагу на выявах і эмоцыях удзельнікаў акцыі

«Время останавливать чудовище». Лица и эмоции «Чернобыльского шляха-2017»

 Традыцыйна падрабязна асьвятляе Чарнобыльскі шлях беларуская інфармацыйная агенцыя Белапан:

відэа

тэкставы анлайн з акцыі ад сайта Naviny.by

«Чернобыльский шлях-2017». Онлайн-репортаж

выіковы рэпартаж сайта Naviny.by

«Чернобыльский шлях-2017». Ожидались тысячи — пришли сотни

фотарэпартаж беларускай інфармацыйнай агенцыі Белапан

Справаздачу пра акцыю размяшчае і сайт Беларускі партызан

Беларускі партызан

Публікуючы рэпартаж пра сёлетні Чарнобыльскі шлях, жырналіст Радыё Франс Інтэрнасьяналь задаецца пытаньнем: “Чаму ў Беларусі суцішылася пратэстная актыўнасьць?” (фатаздымкі Ройтэрс)

Почему в Беларуси спала протестная активность

І ў якасьці падсумаваньня публікацыяў у медыя – Праваабарончы цэнтар “Вясна” супольна з Беларускім хельсінкскім камітэтам падрыхтаваў справаздачу па выніках назіраньня за сёлетнім Чарнобыльскім шляхам

Справаздача па выніках маніторынгу акцыі “Чарнобыльскі шлях-2017” у Мінску 26 красавіка

Больш фатаздымкаў з гэтых і іншых крыніц можна пабачыць у альбоме “Чарнобыльскі шлях-2017″ у фэйсбуку.

Агляды медыйнага асьвятленьня Чарнобыльскага шляху ў папярэднія гады:

У Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях-2016: агляд рэпартажаў СМІ

Чарнобыльскі шлях-2015: агляд рэпартажаў СМІ

У Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях-2014: агляд рэпартажаў СМІ

 

Травень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.