Партыя БНФ » Акт вандалізму: прарасейскія графіці на шыльдзе сядзібы БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Акт вандалізму: прарасейскія графіці на шыльдзе сядзібы БНФ

Дададзена 02.05.2017 1:31:25 | 2,906 праглядаў

1 траўня на шыльдзе і дзьвярах цэнтральнай сядзібы БНФ ў Менску з’явіліся надпісы прарасейскага шавіністычнага зьместу.

шыльда Сядзіба БНФКамеры відэаназіраньня, размешчаныя ў двары па вул. Чарнышэўскага, дзе месьціцца сядзіба БНФ, не зафіксавалі твары экстрэмістаў, што здзейсьнілі акт вандалізму.

Выхадку невядомых экстрэмістаў камэнтуе старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

“З’яўленьне прарасейскіх экстрэмісцкіх графіці на будынку, дзе месьціцца сядзіба БНФ – трывожны сігнал. Тое што на мінулым тыдні быў здзейсьнены аналагічны напад на сядзібу Таварыства беларускай мовы сьведчыць, што гэта не адзінкавы выпадковы акт вандалізму, а сьвядома спланаваная акцыя, арганізаваная супраць беларускіх аб’яднаньняў прарасейскімі шавіністамі, што апошнім  часам актывізаваліся ў Менску. Такім чынам гэта не хулігнанскія дзеяньні, а наўмысная праява экстрымізму з боку варожых для Беларусі структураў. Прыкра і небясьпечна для дзяржавы, калі нашыя праваахоныя органы займаюцца палітычным перасьледам беларускіх патрыётаў замест таго каб выяўляць сапраўды небясьпечныя вылазкі антыбеларускіх сілаў, патураючы экстрэмізму.

Мы будзем рэагаваць на гэтыя выхадкі ў адпаведнасьці з законам. Нагадаю, што арганізатары мінулай кампаніі аналагічных нападаў на ТБМ і БНФ, якая была ў 2012 годзе, былі выяўлены і пакараныя – кіраўнік групоўкі так званых расейскіх нацыянал-бальшавікоў быў асуджаны на шэсьць месяцаў арышту” – сказаў Аляксей Янукевіч.

На дадзены момант наступствы дзеяньняў вандалаў ліквідаваныя.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.