Партыя БНФ » Суд адмовіў Моладзі БНФ ў рэгістрацыі асветніцкага грамадскага аб’яднання
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Суд адмовіў Моладзі БНФ ў рэгістрацыі асветніцкага грамадскага аб’яднання

Дададзена 12.05.2017 4:21:54 | 300 праглядаў

Актывісты Моладзі БНФ яшчэ 6 лютага падалі дакументы ў упраўленне юстыцыі пры Мінгарвыканкаме на рэгістрацыю моладзевага культурна-асветніцкага аб’яднання «Моладзь Адраджэння», але пасля разгляду дакументаў было адмоўлена ў рэгістрацыі на падставе дробных і надуманых «парушэнняў».

Пасля чаго актывісты накіравалі скаргу ў Мінскі гарадскі суд, дзе пераканаўча давялі што ўстаноўлены парадак стварэння грамадскіх аб’яднанняў быў выкананы і папрасілі прызнаць адмову незаконай і антыканстутацыйнай, абавязаць ўпраўленне юстыцыі зарэгістраваць моладзевае грамадскае аб’яднанне, але 10 траўня 2017 суд адмовіў у задавальненні гэтай скаргі.

Падчас суду актывісты запыталі ў прадстаўніка ўпраўлення юстыцыі, чаму, калі былі знойдзены дробныя памылкі, актывістам не далі час, каб іх выправіць, на што быў атрыманы адказ: «Гэта не ўваходзіць у нашу кампетэнцыю». Таксама ў якасці жэсту добрай волі актывісты прапанавалі мірнае пагадненне: каб упраўленне юстыцыі дало час на выпраўленне тых недахопаў, на якія яны ўказваюць, але адказ быў наступным: «Такое не магчыма, вы можаце яшчэ раз падаць наноў дакументы».

Варта адзначыць, што гэта ўжо другая адмова ў рэгістрацыі за апошні год. Грамадскае абяднанне не ставіла сабе палітычных мэтаў. Згодна статуту, мэтамі арганізацыі з’яўляецца папулярызацыя і адраджэнне беларускай мовы, беларускіх традыцый і гісторыка-культурнай спадчыны, ажыццяўленне культурна-асветніцкай працы сярод моладзі, садзейнічанне фармаваньню ў моладзі нацыянальнай свядомасці, забеспячэнне сацыяльнага станаўлення і ўсебаковага развіцця моладзі, садзейнічанне прыцягненню моладзі да аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

На думку актывістаў, гэта паказчык той «мяккай беларусізацыі» пра якую заяўляе ўлада, што насамрэч з’яўляецца пустым гукам, а не нейкай рэальнай справай  – паведамляе газэта “Новы Час”.

 

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.