Партыя БНФ » Аблвыканкам: пазбяганне сустрэч кіраўніцтва са смаргонцамі па месцы іх жыхарства адпавядае графіку
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аблвыканкам: пазбяганне сустрэч кіраўніцтва са смаргонцамі па месцы іх жыхарства адпавядае графіку

Дададзена 13.05.2017 1:45:32 | 283 праглядаў

На сайце Гарадзенскага аблвыканкама размешчаны графік прыёму грамадзян па месцы жыхарства кіраўніком і яго намеснікамі ў 2017 годзе. Пры гэтым такі невялікі райцэнтр, як Дзятлава, кіраўніцтва наведае аж 4 разы, Шчучын і Ваўкавыск – па 3, шэраг іншых – па 2. У той жа час смаргонцы ўвогуле пазбаўлены магчымасці ў гэтым годзе па месцы жыхарства падзяліцца сваімі праблемамі з кіроўным складам аблвыканкама, бо графік не прадугледжвае выязнога прыёму.

Смаргонскі праваабаронца, сябра Партыі БНФ Алесь Дзергачоў звярнуўся ў аблвыканкам з заявай, каб растлумачылі, чаму паводле графіка кіраўніцтва аблвыканкама ігнаруе сустрэчы з насельніцтвам Смаргоні, наведваючы іншыя гарады вобласці па некалькі разоў.
У адказ атрымаў ліст ад 4 траўня  за подпісам начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Е.Федасенка.

У ім заяўнік каротка інфармуецца, што прыём грамадзян кіраўніцтва аблвыканкама праводзіць у адпаведнасці з зацверджаным графікам і ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам.
Каментуючы адказ Алесь Дзергачоў адзначае, што на пытанне звароту ён канкрэтнага адказу не атрымаў. Таму  выказаў меркаванне, што пры складанні графіка кіраўніцтва аблвыканкама абрала для сустрэч бліжэйшыя да абласнога цэнтра гарады. Наведаў горад побач – атрымаў галачку аб “праведзеным мерапрыемстве”. Чыста чынавенскі інтарэс. Чым яшчэ патлумачыць тое, што ў аддаленых ад абласнога цэнтра Ашмянах і Астраўцы будзе праведзена толькі па адным прыёме, а найбольш аддаленай Смаргоні (250 км. ад Гародні) – ніводнага? Ну а заканадаўства аб прыёме грамадзян на самай справе не  прымушае  чынавенства прытрымлівацца лозунга «Не народ для урада, а урад для народа!».

http://harodniaspring.org/files/images/sources/adkazablvykankamapryiomsmarhoni0517-1.jpg

Паводле рэгіянальнага сайту “Гарадзенская Вясна

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.