Партыя БНФ » У Слоніме не будзе вуліцы імя Івана Шэгі. Пакуль не будзе.
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слоніме не будзе вуліцы імя Івана Шэгі. Пакуль не будзе.

Дададзена 16.05.2017 12:47:39 | 261 праглядаў

Слонімскія актывісты БНФ атрымалі адказ з раённага Савету дэпутатаў на запыт надаць адной з вуліц у Слоніме імя Івана Шэгі (такой вуліцы пакуль няма).

У адказе з райсавету гаворыцца, што «ў цяперашні час на тэрыторыі гораду Слоніму ня маецца новых элемэнтаў вулічна-дарожнай сеткі для наданьня ім найменьняў».

Аднак, як паведамляецца, пры зьяўленьні такога элемэнту тапанімічная камісія разгледзіць прапанову разам зь іншымі прапановамі грамадзян у адпаведнасьці з дзейным заканадаўствам.

Слонімскі актывіст, сябра БНФ Віктар Марчык сказаў Радыё Свабода, што не зусім задаволены адказам з райвыканкаму:

Віктар Марчык— Яны даволі хітра адказалі, маўляў, пакуль няма новых вуліц. Але ж дамы ў новым мікрараёне будуюцца, а значыць, будуць новыя вуліцы. Дык чаму не напісаць нам пра пляны, якімі імёнамі зьбіраюцца іх назваць? Слонімцы паставілі каля 400 подпісаў за тое, каб назваць адну зь іх у гонар Івана Шэгі. Ня думаю, што за нейкую іншую назву вуліцы ў Слоніме нехта зьбіраў подпісы грамадзян. Усё ў гэтым адказе неканкрэтна, хоць, паўтаруся, яны адказваюць ня толькі сябрам апазыцыйных партый ці грамадзкіх арганізацый, пад лістом падпісалася каля 400 грамадзян Слоніму.

Марчык кажа, што лекар Іван Шэга быў шанаваным найперш сярод звычайных людзей, якія прыходзілі да яго ў шпіталь на прыём, якія зьвярталіся са сваім болем і ў непрацоўны час, але ён нікому і ніколі не адмаўляў у дапамозе.

Доктар Іван Шэга быў сябрам Сойму Партыі БНФ, спэцыялістам вышэйшай катэгорыі, які адпрацаваў траўматолягам у Слонімскай раённай бальніцы 30 гадоў.

Улетку 2013 году Шэга быў звольнены, як меркавалі яго аднапартыйцы, з палітычных матываў, хоць кіраўніцтва бальніцы гэта адмаўляла. Пасьля звальненьня заснаваў недзяржаўную ўстанову «Шэгамэдкансульт».

Іван Шэга памёр 4 кастрычніка 2016 году ў Слоніме ад цяжкага анкалягічнага захворваньня. Яму было 63 гады. З ініцыятывы Сойму Партыі БНФ у Слоніме быў зладжаны збор подпісаў дзеля наданьня адной з вуліцаў ггорада імя Івана Шэгі.

Паводле Радыё Свабода

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.