Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў патрабуе прыцягнуць паклёпнікаў да адказнасьці
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў патрабуе прыцягнуць паклёпнікаў да адказнасьці

Дададзена 18.05.2017 12:08:25 | 177 праглядаў

Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў атрымаў адказ на свой зварот у Гродзенскую абласную пракуратуру, у якім ён звяртаў увагу на шматлікія парушэнні грамадзянскіх правоў у дачыненні да сябе і ягоных родных, якія, на яго думку, здзейсніла гарадзенская тэлерадыёкампанія ў прапагандысцкім фільме “Марш в никуда”.

Вадзім Саранчукоў 2017На сённяшні дзень абласная пракуратура зварот пераслала ў гарадскую пракуратуру, а тая ў абласное ўпраўленне ўнутраных спраў. Адпаведна, абласны УУС пераслаў у Ленінскі РАУС, у дадатак абласная пракуратура накіравала зварот у Тэлерадыёкампнію Гродна.  Тут, як кажуць, без сто грам не разбярэшся. Паўстае сапраўдная павуціна. Але як бы там не было, у адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам цягам аднаго месяца з моманту звароту Вадзім Саранчукоў павінен атрымаць матываваны адказ на свой зварот у абласную пракуратуру. Выглядае на тое, што ніводная з інстанцый не хоча разбіраць справу па сутнасці, жадаючы яе спіхнуць на ніжэйшыя органы.

Каментуючы дадзеную сітуацыю Вадзім Саранчукоў адзначыў:

“Я чакаю, што згодна з дзеючым заканадаўствам атрымаю матываваны адказ на свой зварот з абласной пракуратуры, дзе я ясна выклаў сваю пазіцыю і прэтэнзіі да Гарадзенскай радыёкампаніі. Відавочна, што на дадзены момант пракуратура ўхіляецца ад выканання правоў і законных інтарэсаў грамадзян, скідаючы маю справу па калідорах ніжэйстаячых інстанцый. Думаю, што гэтую справу хочуць традыцыйна забалбатаць, зацягваючы час, каб прыдумаць чарговую адпіску”.

Нагадаем, што пасля масавых пратэстаў у Гародні, звязаных з сумнавядомым прэзідэнцкім Дэкрэтам № 3 аб так званых “дармаедах”, гарадзенская тэлерадыёкампанія паказала прапагандысцкі  фільм “Марш в никуда”, у якім былі парушаны асабістыя правы гарадзенскіх дэмакратычных актывістаў у выглядзе шматлікіх абразаў.

 

Паводле рэгіянальнага сайту “Гарадзенская Вясна

Ліпень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.