Партыя БНФ » Мінгарвыканкам VS Арганізатары Чарнобыльскага Шляху — 1:0
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Мінгарвыканкам VS Арганізатары Чарнобыльскага Шляху — 1:0

Дададзена 17.05.2017 11:53:05 | 193 праглядаў

Палітыкі, якія арганізоўвалі акцыю, лічаць, што Мінгарвыканкам парушыў закон аб масавых мерапрыемствах, але суд прыняў бок чынавецтва.

 

У Маскоўскім судзе сталіцы была разгледжаная позва намесьніка старшыні Партыі БНФ Ігара Лялькова, Юрася Меляшкевіча, Зміцера Кучука і Аляксандра Кавалькова супраць Мінгарвыканкаму. Паводле палітыкаў, чынавецтва не выканала закон аб масавых мерапрыемствах. Згодна закону, калі чыноўнікі змяняюць час, месца, фармат  ці дату акцыі, яны павінны гэта ўзгадніць з заяўнікамі. Але заяўнікаў наўпрост азнаёмілі з ўжо прынятым рашэннем.

“Канстытуцыя гарантуе грамадзянам свабоду сходаў, тлумачыў на судзе сябра сойму Партыі БНФ Юры Меляшкевіч, Працэдура парушана — гарвыканкам не сагласаваў змены ў маршруце, праігнараваўшы нашу просьбу і патрабаванні закону. У далейшым падобная практыка мае базавацца на законах!”

Паводле Мінгарвыканкама, які ў судзе прадстаўляў Юры Уральскі, сустрэча з заяўнікамі 17 красавіка і была сагласаваннем. Пры гэтым, падчас сустрэчы палітыкаў наўпрост азнаёмілі з ужо прынятым рашэннем, а ў адказ на абурэнне сп. Уральскі параіў звяртацца ў суд, што і зрабілі палітыкі. Суддзя Анціпчук, у выніку, заняла бок чыноўнікаў, не задаволіўшы позвы прадстаўнікоў палітычных структураў.

Палітыкі з рашэннем не згодныя, але яшчэ абмяркоўваюць, ці судзіцца з Мінгарвыканкамам далей.

Адзначым таксама, што падчас пасяджэння журналіст “Новага Часу”, адзіны прадстаўнік СМІ на працэсе, быў выдалены з залу суддзёй без тлумачэння прычынаў. Фармальнай падставай сталі зачэпкі да журналіста з боку грамадзяніна сярэдніх год, маўляў, той замінае яму слухаць, “клацаючы па клавіятуры кампутара”.

Паводле газэты “Новы час

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.