Партыя БНФ » Вярхоўны суд адхіліў скаргу Партыі БНФ на папярэджаньне Мінʼюсту
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вярхоўны суд адхіліў скаргу Партыі БНФ на папярэджаньне Мінʼюсту

Дададзена 20.05.2017 12:10:21 | 687 праглядаў

19 траўня Вярхоўны Суд рашэньнем суддзі Ганны Сакалоўскай не задаволіў скаргу Партыі БНФ на пісьмовае папярэджаньне Міністэрства юстыцыі, вынесенае 29 сакавіка за заклікі да акцыі на Дзень Волі ў Менску.

 

судПадставай для папярэджаньня стаў удзел Партыі БНФ у падрыхтоўцы дэманстрацыі да Дня Волі, а менавіта распаўсюд заяўнікамі інфармацыі пра месца і час заплянаванай акцыі раней, чым на яе быў атрыманы дазвол.

У якасці доказу законнасці папярэджання Міністэрства юстыцыі прадставіла суду раздрукоўкі паведамленняў пра падрыхтоўку да акцыі 25 сакавіка з навінавых сайтаў і з сацыяльных сетак. Таксама ў якасці абгрунтавання сваёй пазіцыі міністэрства прадставіла копіі пастаноў аб прыцягненні членаў партыі да адміністрацыйнай адказнасці.

Партыя БНФ лічыць пісьмовае папярэджаньне Мінʼюсту беспадстаўным, бо заяўнікамі сёлетняй акцыі 25 сакавіка былі грамадзяне як фізычныя асобы.

Партыя БНФ разглядае гэтае папярэджаньне як праяву палітычнага ціску на апанэнтаў улады, сказаў яе старшыня Аляксей Янукевіч карэспандэнту Радыё Рацыя:

“Сапраўднай мэтай вынесенага папярэджання з’яўляецца спроба перакласці адказнасць за брутальны разгон акцыі Дня Волі на дэмакратычную апазіцыю. Мы бачым, што міністэрства юстыцыі з аднаго боку такім чынам ажыццяўляе палітычны ціск на партыю БНФ з мэтай абмежаваць актыўнасць, у тым ліку вулічную актыўнасць нашых сябраў, але таксама задача была перакласці адказнасць з хворай галавы на здаровую: з Менгарвыканкама і МУС, за тое, што адбывалася 25 сакавіка, за гэтае беззаконне”.

На думку Аляксея Янукевіча, папярэджанні, вынесеныя Міністэрствам юстыцыі Партыі БНФ, а таксама іншым аб’яднаньням, ставяць за мэту шантаж дэмакратычных партый магчымай ліквідацыяй напярэдадні ўзнаўлення масавых пратэстаў, якія прагназуюцца ўвосень.

17 траўня Вярхоўны суд разглядаў аналягічную справу і прызнаў цалкам законным папярэджаньне, якое Міністэрства юстыцыі вынесла Абʼяднанай грамадзянскай партыі.

Сябра сойму Партыі БНФ Юрый Чавусаў, які таксама прадстаўляў Партыю БНФ у судовым працэсе, сказаў карэспандэнту Радыё Свабода, што рашэньне Вярхоўнага суду было прадказальнае:

«Усе аргумэнты Міністэрства юстыцыі прынятыя. Рашэньне суду цалкам заснаванае на публікацыях на інтэрнэт-сайтах. Таксама яшчэ адной падставай для таго, каб прызнаць папярэджаньне сапраўдным, сталася тое, што сябра партыі Віталь Амяльковіч быў асуджаны за распаўсюд інфармацыі пра Дзень Волі „Ўкантакце“.

Тое, што адбылося ў Менску і ў Беларусі 25 сакавіка — гэта цалкам спэцапэрацыя ўладаў. І ў гэтым сэнсе ў межах той сыстэмы, якая створана, і міліцыянты, якія зьбіваюць людзей, і адміністратыўныя суды, якія выносяць зьбітым людзям штрафы і арышты, і Мінʼюст, і, зрэшты, Вярхоўны суд — яны ўсе працуюць па адной праграме ў межах агульнай схемы. Ну, і Менгарвыканкам, які насуперак закону не даваў у вызначаны законам тэрмін ніякага рашэньня па заяўцы. Гэта ўсё сьведчыць, што гэта адна сыстэма. То бок калі ў прававой дзяржаве суд кантралюе выканаўчыя органы ўлады і пры неабходнасьці адмяняе іх незаконныя дзеяньні, то ў гэтай сыстэме суд цалкам падпарадкаваны».

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.