Ахвяраваньні для БНФ цяпер можна ўносіць праз сыстэму “Разлік” (ЕРИП)Дададзена 13.02.2021 12:15:40 | 8,127 праглядаў Грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне” падлучылася да сыстэмы “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП), што спрашчае дзеяньні ахвярадаўцаў пры пералічэньні грошаў на падтрымку статутнай дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня.
Здзейсніць аплату можна з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама пры дапамозе інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Рэквізіты для пералічэньня грошаў на падтрымку дзейнасьці БНФ можна знайсьці на сайце ЕРИП https://raschet.by/ - у графе пошуку паслугаў набірайце БНФ ці код паслугі 4431691 ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ НЕАБХОДНА: 1. Выбраць •Пункт “Сістэма” Разлік “(АРІП) / “Система “Расчет” (ЕРИП) • благотворительность, общественные объединения/дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні – • прочие общественные объединения/іншыя грамадскія аб’днанні • БНФ Адраджэньне 2. БНФ Адраджэньне – код паслугі 4431691 3. Для аплаты ўвесці Прозвішча І.Іб. 4. Праверыць карэктнасць інфармацыі 5. Здзейсніць плацёж. Калі Вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП). Ахвяраваньні для аплаты сядзібы можна пералічаць і наўпрост на рахунак ГА БНФ “Адраджэньне” Рэквізыты: ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ” ААТ “Банк БелВЭБ” г. Мінск Мінскае аддзяленне №2 BIC SWIFT: BELBBY2X IBAN: BY70BELB30151001470040226000 УНП: 100052236 У графе “прызначэньне плацяжу” просім пазначыць: Ахвяраваньні на арэнду сядзібы таксама можна здзейсьніць наяўнымі грашыма ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), у тым ліку ананімна ў скарбонку для ахвяраваньняў на адрас ГА БНФ “Адраджэньне”.
|
|
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|