Партыя БНФ » Лідэр Моладзі БНФ выступіў на круглым стале пра Беларусь у Кіеве
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр Моладзі БНФ выступіў на круглым стале пра Беларусь у Кіеве

Дададзена 01.06.2017 12:01:19 | 1,108 праглядаў

31 траўня старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч ўзяў удзел у круглым стале “Порушення академічних свобод у Білорусі”, што адбыўся ў Кіеве, ва ўсеўкраінскім прэс-цэнтры нацыянальнага інфармацыйнага агенцтва “Укрінформ”.

Як паведамляе “Укрінформ”, арганізатарам круглага стала выступіў Праваабарончы цэнтар “Вясна” у асобе праваабаронцы Зміцера Салаўёва.

http://photo.ukrinform.ua/JPEG/thumbnail/2017/05/839735_200.jpgУдзельнікі дыскусіі: Юрась Лукашэвіч – кіраўнік Моладзі БНФ, адлічаны з Беларускага дзяржаўнага універсітэта за грамадскую дзейнасць (мітынг у абарону мемарыяла «Курапаты»); Алёна Кісель – студэнтка, адлічаная з апошняга курса Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта за ўдзел у мітынгу; Пётр Маркелаў – актывіст студэнцкага руху арганізацыі «Дзея», якога адлічылі з Беларускага дзяржаўнага універсітэта за грамадскую дзейнасць (затрыманы на мітынгу); Аляксандра Кузміч – аб’яднанне беларускіх студэнтаў, Беларусь; Зміцер Салаўёў – сябра Рады Праваабарончага Цэнтра «Вясна», Беларусь; Алег Пашкевіч – юрыст, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларусь; Лідзія Фясенка – кіраўнік Украінскай асацыяцыі студэнтаў (УАС), Украіна; Лізавета Шчапяцільнікава – American Counsale, Украіна (мадэратар); Вікторыя Сісецкая – Моладзевае антыкарупцыйнае агенцтва, Украіна; Сяргей Курбат – Інстытут вышэйшай адукацыі НАПН Украіны і агенцтва па забеспячэнні якасці вышэйшай адукацыі, Украіна; Міхайло Каменеў – выканаўчы дырэктар ГА “Правозахисна ініціатива”; Віталь Селик – кіраўнік Савета кіраўнікоў ФРІ.

У падсумаваньне дыскусіі “Укрінформ” паведамляе:

18815385_10209481508218563_4172195832237637709_oПраваабаронцы заявляюць пра пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Праваабаронца з ПЦ “Вясна” Алег Пашкевіч сцвярджае, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца.

Пра гэта ён сказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Укрінфарм:

«Сітуацыя з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі ідзе да пагаршэння і пра гэта сведчыць падзеі гэтай вясны, калі адбыўся пратэст супраць увядзення дэкрэта №3, якім легалізавалі прымусовую працу. Толькі за адзін дзень былі затрыманыя больш за 700 чалавек, 160 з іх былі асуджаныя па адміністрацыйных артыкулах – дробнае хуліганства і ўдзел у масавым мерапрыемстве, якое прайшло не ў адпаведнасці з заканадаўствам. Таксама ўзбуджаная крымінальная справа па падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», – сказаў Пашкевіч.

Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі адбываюцца рэпрэсіі і ў дачыненні да студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у пратэстах.

“У дачыненні да студэнцтва – парушаюцца іх правы на ўдзел у мірных мерапрыемствах, адбываюцца рэпрэсіі”, – дадаў праваабаронца.

Нагадаем, улада Мінска сёлета жорстка разагнала акцыю дэмакратычных сілаў на  Дзень Волі (25 сакавіка), на якую сабраліся каля двух тысяч чалавек.

Відэа з дыскусіі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.