Партыя БНФ » Ці будзе вуліца Ларысы Геніюш у Мінску? Моладзь БНФ падала ў гарсавет больш за тысячу подпісаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ці будзе вуліца Ларысы Геніюш у Мінску? Моладзь БНФ падала ў гарсавет больш за тысячу подпісаў

Дададзена 18.06.2017 12:20:05 | 1,340 праглядаў

Моладзь БНФ за месяц сабрала больш тысячы подпісаў за наданне адной з вуліц у горадзе Мінску імя Ларысы Геніюш. Сёння гэтыя подпісы перадаюць у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў.

D22462FC-69F0-493E-9123-BAA5739DB785_w1023_r1_sБольш за тысячу подпісаў было сабрана фактычна за 5–6 выхадаў на вуліцу, бо за адзін вечар можна было лёгка назбіраць 200–250 подпісаў. Людзі сапраўды ахвотна падпісваліся. Сярод іх былі як моладзь, так і сталыя людзі. На жаль, шмат хто не ведаў, хто такая Ларыса Геніюш, але ў такіх выпадках мы распавядалі пра яе жыццёвы шлях і творчасць”, – кажа актывіст мінскай гарадской арганізацыі Моладзі БНФ Мікалай Логвінаў.

Гэта працяг нашай кампаніі #Геніюш2016. Пакуль нам адмовілі ў рэабілітацыі  Ларысы Антонаўны, але мы, нягледзячы ні на што, працягваем гэтую кампанію.  На дадзеным этапе мы папулярызуем творчаць Ларысы Геніюш, гісторыю яе грамадскай дзейнасці. Я лічу, такія акцыі сапраўды важныя і патрэбныя, бо, на жаль, пра адну з самых выбітных паэтак Беларусі не даведаешся з падручнікаў. Мы працягваем сваю працу і спадзяёмся на яшчэ большую грамадскую падтрымку кампаніі”, — кажа актывістка мінскай гарадской арганізацыі Ганна Смілевіч.

Сёння подпісы перадаюць у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў. Паглядзім, што адкажуць нам народныя абраннікі, і ці не праігнаруюць голас больш чым за 1000 грамадзян Рэспублікі Беларусь. Моладзь БНФ лічыць, што гэта ўнікальная магчымасць паказаць адносіны мясцовай улады да голасу сваіх выбаршчыкаў, а таксама паказаць сваё стаўленне да беларушчыны. Будзе вельмі сорамна для гарадскіх улад, калі ў Мінску існуюць вуліцы ў гонар бязлікай колькасці камуністычных дзеячаў, а вуліцы для ўшанавання памяці выбітнай паэткі не знойдзецца.

Нягледзячы на тое, які будзе адказ, кампанія будзе працягвацца. Ужо зараз пачнецца  збор подпісаў нашымі актывістамі за вуліцу імя Ларысы Геніюш у Зэльве. Таксама, зараз ідзе распрацоўка конкурсу для маладых паэтаў імя Ларысы Геніюш, плануецца пленэр мастакоў на радзіме паэткі і моладзевы летнік для творчай моладзі ў Зэльве. Разам з тым, мы працягваем пошук варыянтаў для рэабілітацыі Ларысы Антонаўны”, — кажа выконваючы абавязкі намесніка старшыні Моладзі БНФ Дзяніс Мандзік.

“Зразумела, што гэтая рэабілітацыя ўжо не патрэбна Ларысе Антонаўне. Гэтая рэабілітацыя патрэбна ўладзе, бо ў яе ёсць унікальная магчымасць пакаяцца за сталінскія рэпрэсіі. Для нас жа гэтая кампанія стала справай прынцыпу і годнасці. Мы будзем працягваць яе пакуль не дасягнём канчатковай місіі. Ларыса Антонаўна — цудоўны прыклад змагання. Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, цяжкасці, яна з годнасцю пражыла сваё жыццё і пакінула нам надзею на тое, што аднойчы мы зможаш прачнуцца ў той краіне, пра якую мы ўсе марым. Ёсць адны цудоўныя словы, якія б я хацеў працытаваць і якія вельмі добра апісваюць вартасць гэтай кампаніі і ўвогуле нашага агульнага змагання: «Спачатку яны цябе не заўважаюць, потым смяюцца над табой, потым змагаюцца з табой. А потым ты перамагаеш», — кажа кіраўнік Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч.

Паводле газэты Новы Час

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.