Партыя БНФ » Берасьцейскі абласны суд зьменьшыў штраф Міколу Чарнавусу-старэйшаму
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Берасьцейскі абласны суд зьменьшыў штраф Міколу Чарнавусу-старэйшаму

Дададзена 22.06.2017 12:28:11 | 687 праглядаў

Баранавіцкі актывіст Партыі БНФ Мікола Чарнавус-старэйшы атрымаў з абласнога суду пастанову аб тым, што яму зьменшаны штраф «за лжывае паведамленьне» пра п’янку ў райвыканкаме.

Чарнавус 3Штраф Міколу Чарнавусу зьменшаны ўдвая — зь 10 базавых (230 рублёў) да 5 (115 рублёў).

У рашэньні абласнога суду паведамляецца, што пастанова Баранавіцкага суду «падлягае зьмяненьню» на падставе «неадпаведнасьці прызначанага судом адміністрацыйнага спагнаньня».

Мікола Чарнавус быў пакараны Баранавіцкім судом на 10 базавых велічыняў (230 рублёў) за выклік міліцыі ў Баранавіцкі райвыканкам.

Як распавядаў Свабодзе Мікола Чарнавус, аднойчы, калі ён зайшоў у Баранавіцкі райвыканкам па справе, патрэбныя кабінэты былі зачыненыя і толькі ў адным «адбывалася нейкае сьвяткаваньне — сьмех, звон келіхаў». Спадар Чарнавус выклікаў міліцыю, і чыноўнікаў райвыканкаму павезьлі на мэдыцынскі агляд. У лякарні паведамілі, што чыноўнікі цьвярозыя.

Пасьля таго на Чарнавуса напісалі заяву за «лжывае паведамленьне», за якое ў Баранавіцкім судзе ён атрымаў 230 рублёў штрафу.

Паводле Радыё Свабода

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.