Партыя БНФ » Сябры Моладзі БНФ узялі ўдзел у пікеце за вызваленьне арыштаваных па “справе патрыётаў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябры Моладзі БНФ узялі ўдзел у пікеце за вызваленьне арыштаваных па “справе патрыётаў”

Дададзена 23.06.2017 9:10:19 | 1,107 праглядаў

22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшоў пікет салідарнасьці зь фігурантамі «справы патрыётаў». Людзі выйшлі на плошчу з партрэтамі зьняволеных і расьцяжкай «Свабоду палітвязьням» – паведамляе газэта «Новы час».

Актывісты ЕўраБеларусі, Моладзі БНФ і іншыя патрабавалі неадкладна вызваліць затрыманых па «Справе патрыётаў», а таксама Міхаіла Жамчужнага і Змітра Паліенку. Некалькі чалавек у адзенні з нацыянальнай сімволікай стаялі непадалёк, але да акцыі не далучаліся.

Тым часам пікетоўшчыкаў здымае даволі шмат супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. За Палацам Рэспублікі стаяць аўтазакі, паркоўкі вакол плошчы зачыненыя — там стаяць міліцэйскія машыны. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі падышоў і папярэдзіў пікетоўшчыкаў пра адміністрацыйную адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

«Мы выйшлі падтрымаць палітычных зьняволеных, Зьмітра Паліенку, Міхаіла Жамчужнага і затрыманых па «справе патрыётаў», — сказаў Максім Вінярскі.

Раней гэтую акцыю анансаваў былы вязень «амэрыканкі» Сяргей Кунцэвіч. Ён сказаў, што сам ён не арганізатар акцыі, але возьме ў ёй удзел разам зь сябрамі і аднадумцамі.

Акцыя салідарнасьці скончылася без затрыманьняў.

Паводле газэты “Новы Час

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.