Партыя БНФ » Пад Слонімам ушанавалі памяць паўстанцаў 1830-1831гг.
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пад Слонімам ушанавалі памяць паўстанцаў 1830-1831гг.

Дададзена 26.06.2017 12:28:17 | 664 праглядаў

У нядзелю 25 чэрвеня ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбылося мерапрыемства па ўшанаванні аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830–1833 гадоў супраць Расейскай імперыі Міхала Валовіча і яго 12 паплечнікаў.

Да памятнага крыжа ў гонар паўстанцаў, які знаходзіцца на могілках вёскі Парэчча, прыехалі сябры слонімскай суполкі БНФ ды іх паплечнікі па Слонімскім згуртаванні дэмакратычных сіл.

Яны ўсклалі кветкі на мемарыяльны знак і ўшанавалі герояў хвілінай маўчання.

Некалі Валовічы пабудавалі ў Парэччы з дрэва ўніяцкі храм, але ў 1842 годзе ён згарэў. Потым на месцы згарэлага храма быў пабудаваны новы з камення і цэглы. Але ішоў час і гэты храм забралі сабе праваслаўныя вернікі, а потым у другой палове ХХ стагоддзя ён ператварыўся ў калгасны склад. І толькі ў 1990-х гадах будынак храма быў вернуты праваслаўнай царкве і зараз яна амаль адбудавана па-новаму. Дзесьці на могілках каля царквы некалі знаходзілася магіла Валовіча, але бальшавікі яе зраўнялі з зямлёй. Пасля Францыі, Міхал Валовіч вярнуўся на Бацькаўшчыну, бо не змог жыць на чужбіне. “Кліча Айчына – не магу без яе”, – казаў ён некалі. І ён вярнуўся, хаця ведаў, што яго чакае наперадзе.

Пра ўсё гэта ў сваім выступленні сказаў слонімец Мікалай Барысік. Міхал Валовіч загінуў у барацьбе за волю свайго народа. Але памяць пра яго жыве не толькі на роднай Слонімшчыне, але і ва ўсёй Беларусі.

IMG_6694

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

 

 

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.