Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: “На Магілёўшчыне расьце ўзровень карупцыі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: “На Магілёўшчыне расьце ўзровень карупцыі”

Дададзена 27.06.2017 1:47:32 | 501 праглядаў

26 чэрвеня 2017 года пракуратура Рэспублікі Беларусь адзначыла сваё 95-годдзе з дня утварэння. Напярэдадні свайго прафесійнага свята кіраўніцтва пракуратуры ў Мінску і абласных гарадах правяло сустрэчы з журналістамі.

 Генеральны пракурор А.Канюк ў інтэрв’ю газеце «СБ. Беларусь сегодня» імкнуўся адзначыць пастаянныя поспехі ўзначальваемага ім ведамства.

Колькасць зарэгістраваных у 2016 годзе злачынстваў скарацілася ў параўнанні з 2015 годам на 4,2%, з 96 982 да 92 943. Зніжэнне злачыннасці адбылося ва ўсіх рэгіёнах краіны.

А калі ўзяць у параўнанні з 2007 годам, то, па словах генеральнага пракурора, злачыннасць у краіне скарацілася ўдвая.

Але ж за 5 месяцаў 2017 года ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 29,4% павялічылася колькасць зарэгістраваных карупцыйных злачынстваў. За 5 месяцаў мінулага года іх было 451. У 2017 годзе – 584.

Узрасла на 37,7% і колькасць выяўленых крадзяжоў праз злоўжыванне службовым становішчам, і на 64% – фактаў злоўжывання або перавышэння службовым становішчам.

 Пры гэтым рост выяўленых карупцыйных злачынстваў генеральны пракурор таксама адзначыў як станоўчы фактар узмацнення барацьбы з карупцыяй.

У падобным ключы адбывалася і прэс-канферэнцыя напярэдадні прафесійнага свята ў пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Пракурор Магілёўскай вобласці А.Чадзюк паведаміў журналістам; на тэрыторыі Магілёўшчыны за пяць месяцаў бягучага года зарэгістравана 4 497 злачынстваў, што на 4,2% меней, чым за адпаведны перыяд мінулага – 2016 года.

Але ў той жа час, як было адзначана на прэс-канферэнцыі, у бягучым 2017 годзе выяўлена карупцыйных злачынстваў на 40% болей, чым за пяць месяцаў мінулага.

Па колькасці зарэгістраваных карупцыйных злачынстваў у параўнанні з мінулым годам Магілёўская воблась апынулася ў лідэрах па краіне.

Як і вышэйшы начальнік, пракурор Магілёўскай вобласці прыпаднёс журналістам лічбы ўзрастання карупцыі як заслугу пракуратуры, як яе здольнасць супрацьстаяць карупцыйным праявам і своечасова прымаць прафілактычныя меры.

Чытаючы, або слухаючы падобныя заявы такіх высокапастаўленых чыноўнікаў, нехаця складваецца ўражанні аб іх неадэкватнасці.

З аднаго боку, зніжэнне агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў – гэта добра.

З другога, павелічэнне колькасці зарэгістраваных карупцыйных злачынстваў – гэта таксама добра.

Або і Канюк і Чадзюк лукавяць перад журналістамі і беларускім народам.

Намеснік старшыні Партыі БНФ  Рыгор Кастусёў

Публікуецца паводле магілёўскага рэгіянальнага парталу 6tv.by

Чэрвень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.