Партыя БНФ » У РУУС выклікаюць сябраў Моладзі БНФ за акцыю салідарнасьці з вязьнямі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У РУУС выклікаюць сябраў Моладзі БНФ за акцыю салідарнасьці з вязьнямі

Дададзена 01.07.2017 12:49:29 | 734 праглядаў

22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшоў пікет салідарнасьці зь фігурантамі «справы патрыётаў», якія на той час знаходзіліся ў зьняволеньні. Больш за 10 чалавек выйшлі на плошчу з партрэтамі зьняволеных і расьцяжкай «Свабоду палітвязьням».

У акцыі ўзялі ўдзел актывісты Моладзі БНФ.

Цяпер некаторых актывістаў у сувязі з гэтым пікетам выклікаюць у Цэнтральнае РУУС Менску па адміністрацыйных справах аб парушэньні парадку ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 адміністрацыйнага кодэксу). У прыватнасьці такія позвы атрымалі сябры Моладзі БНФ Мікіта Краснакуцкі і Мікалай Логвінаў, а таксама актывіст Глеб Вайкуль.

Пры гэтым двое апошніх атрымалі позвы на 18.30, але калі Мікіта Краснакуцкі прыйшоў ў РУУС, яму паведамілі, што міліцыянты па такіх справах працуюць толькі да 18-й гадзіны.

Паводле Радыё Свабода

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.