Партыя БНФ » Янукевіч: “Прапагандысты павінныя адказаць за хлусню пра патрыётаў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Янукевіч: “Прапагандысты павінныя адказаць за хлусню пра патрыётаў”

Дададзена 02.07.2017 4:59:01 | 197 праглядаў

Афіцыйныя прапагандысты павінны несці адказнасць за распаўсюд ілжывых зьвестак пра беларускіх патрыётаў, заявіў інфармацыйнай агенцыі БелаПАН старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч па выніках пасяджэння сойма БНФ, што адбыўся 1 ліпеня ў Менску.

«Мы пазітыўна ацэньваем вызваленне патрыётаў, але падкрэсліваем, што справа была сфабрыкаваная, пашытая белымі ніткамі. Выдатна, што зьняволеныя былі адпушчаныя на волю, але стаіць задача зняць з іх абвінавачванні», – сказаў лідэр БНФ.

Камітэт дзяржбяспекі ўзбудзіў крымінальную справу па факце навучання і падрыхтоўкі да ўдзелу ў масавых беспарадках. Было затрымана больш за 30 чалавек – былыя актывісты спартыўна-патрыятычнага клуба «Белы легіён» (арганізацыя спыніла сваю дзейнасць больш за 15 гадоў таму), афіцыйна зарэгістраванага клуба «Патрыёт» і не зарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронту». Пасля ў дачыненні да некаторых абвінавачаных змянілі меру стрымання (падпіска аб нявыездзе, хатні арышт). Пазней у дачыненні да часткі абвінавачаных было прад’яўлена дадатковае абвінавачанне па артыкуле 287 КК (стварэнне незаконнага ўзброенага фармаваньня).

Апошнія фігуранты справы былі вызваленыя 30 чэрвеня, хоць абвінавачванні з іх не знятыя.

«Стаіць пытанне адказнасці прапагандыстаў, якія аблілі патрыётаў брудам. У дачыненні да фігурантаў справы былі гучныя заявы з боку дзяржаўнага тэлебачання і газет. На сёння людзі вызваленыя, спадзяюся, яны не будуць асуджаныя. Тады паўстае пытанне, ці павінны несці адказнасць прапагандысты за распаўсюд ілжывых зьвестак? »- сказаў Аляксей Янукевіч.

Паводле сайту Беларускія Навіны

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.