Партыя БНФ » У Слоніме пададзеная заяўка на пікет супраць вайсковых вучэнняў “Захад-2017”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слоніме пададзеная заяўка на пікет супраць вайсковых вучэнняў “Захад-2017”

Дададзена 04.07.2017 12:36:21 | 985 праглядаў

Кіраўнік слонімскай суполкі БНФ Павел Севасцьян падаў заяўку ў Слонімскі райвыканкам на правядзенне пікету супраць вайсковых вучэнняў “Захад-2017”.

Павал Севасьцян (2)Па словах Паўла Севасцьяна, мэта гэтага мерапрыемства – публічнае выяўленне пратэсту з выкарыстаннем транспарантаў і плакатаў супраць правядзення на тэрыторыі нашай краіны вайсковых вучэнняў “Захад-2017” і транспарціроўкі ў Беларусь вайскоўцаў і тэхнікі Расейскай Федэрацыі. Пікет запланаваны ў гарадскім парку 23 ліпеня.

На жаль, за апошнія 12 гадоў Слонімскі райвыканкам не дазволіў Слонімскаму згуртаванню дэмакратычных сіл праводзіць ніводнага мерапрыемства.

Нагадаем, што сёлета ўвосень у Беларусі пройдуць вучэнні “Захад-2017”, якія выклікаюць занепакоенасць многіх краін, бо нясуць пагрозу рэгіянальнай бяспецы. Гэтыя супольныя вучэнні з чужой дзяржавай скіраваны супраць вайсковага альянсу вядучых краін свету. Вучэнні “Захад-2017” таксама ўцягваюць Беларусь у канфлікт з краінамі Захаду і чым яны скончацца – незразумела. Яны з’яўляюцца грубым парушэннем Канстытуцыі Беларусі, між іншым артыкула аб нейтралітэце нашай краіны. Вучэнні пагражаюць таксама самому існаванню незалежнай беларускай дзяржавы.

Паводле рэгіянальнага сайта “Гарадзенская вясна

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.