Партыя БНФ » Партыя БНФ узяла ўдзел у нарадзе кансэрватараў і рэфармістаў у ПА АБСЭ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Партыя БНФ узяла ўдзел у нарадзе кансэрватараў і рэфармістаў у ПА АБСЭ

Дададзена 08.07.2017 12:19:03 | 305 праглядаў

Дэпутаты Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ад Альянсу эўрапэйскіх кансэрватараў і рэфармістаў, якія ўдзельнічаюць у 26-й штогадовай сэсіі парлямэнцкай асамблеі ў Менску, сёньня сустрэліся, каб паразмаўляць пра свае задачы.

acre1У нарадзе ўзяў удзел старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у якасьці прадсаўніка палітычнай сілы, якая сёлета сталася паўнапраўным сябрам гэтай агульнаэўрапэйскай партыі.

Парлямэнтары Славаччыны, Польшчы, Бэльгіі, Італіі ды іншых краін напачатку сустрэчы папрасілі спадара Янукевіча распавесьці ім пра цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі.

“Я зрабіў асноўны акцэнт на тым, што пытаньні дэмакратыі і свабоды не павінны заставацца ўбаку падчас дыялёгу эўрапейцаў зь беларускімі ўладамі. І добра было б, калі б ён разьвіваўся ня толькі ў палітычнай, але і ў эканамічнай сфэры. Бо менавіта такі дыялёг дазваляе адцягваць Беларусь ад Расеі. А на сёньня менавіта Расея зьяўляецца галоўнай пагрозай для незалежнасьці і дэмакратыі Беларусі” — сказаў Аляксей Янукевіч у камэнтары беларускай службе Радыё Свабода.

“Я казаў пра неабходнасьць стварыць дарожную мапу для такога дыялёгу. І пра неабходнасьць супольнай падтрымкі Беларусі краінамі Эўропы і ЗША, у тым выпадку, калі Расея паспрабуе паўтарыць у нас украінскі сцэнар” – паведаміў палітык.

Лідэр Партыі БНФ сказаў таксама, што замежныя парлямэнтары выказаліся ў падтрымку такіх захадаў. Яны адзначалі неабходнасьць інтэграцыі Беларусі ў эўрапейскі кантэкст.

Эўрапейскія кансэрватары і рэфарматары паабяцалі падтрымаць на сэсіі праект рэзалюцыі, які ўнёс швэдзкі дэпутат Крыстыян Гольм.

Паводле Радыё Свабода

 

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.