Партыя БНФ » Мікалай Логвінаў – яшчэ адзін сябра Моладзі БНФ адлічаны з навучаньня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Мікалай Логвінаў – яшчэ адзін сябра Моладзі БНФ адлічаны з навучаньня

Дададзена 13.07.2017 12:01:46 | 241 праглядаў

Актывіста “Моладзі БНФ” Мікалая Логвінава адлічылі з Менскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа. Загад падпісаў выконваючы абавязкі дырэктара каледжа В. Буневіч. Пра гэта 11 ліпеня ў twitter паведаміла суполка Задзіночаньня беларускіх студэнтаў.


Такім чынам, Мікалай Логвінаў папоўніў спіс актывістаў, якія за ўдзел у сакавіцкіх акцыях пратэсту падвергліся рэпрэсіям з боку кіраўніцтва навучальных установаў і былі адлічаныя.

Мікалай Логвінаў судМікалай Логвінаў быў затрыманы ў Мінску 14 сакавіка разам з Мікітам Краснакуцкім супрацоўнікамі міліцыі. На актывістаў Моладзі БНФ склалі пратаколы пра адміністратыўнае правапарушэнне па частцы 1 арт. 23.34 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» і адвезлі ў суд Першамайскага раёна Мінска. Суддзя Анастасія Папко пакарала Логвінава штрафам у памеры 5 базавых велічыняў.

Выключэньнем па палітычных матывах назваў рашэньне каледжа старшыня «Моладзі БНФ» Юры Лукашэвіч, які таксама нядаўна быў адлічаны з унівэрсітэту:

– Пакуль усіх акалічнасцяў не ведаю гэтай справы. Мікалай быў і ёсць актывістам, які дзейнічаў у абароне Курапатаў, якога арыштоўвалі і судзілі. Зразумела, што выключэньне па палітычных матывах – гэта практыка, якая нас адсоўвае яшчэ ў Сярэднявечча. Вельмі шмат студэнтаў з-за сваіх поглядаў пераследуюцца, не толькі выключаюцца, але проста ім пагражаюць, выклікаюць на прафілактычныя размовы, выклікаюць у ідэалагічныя аддзелы, сам з гэтым сутыкаўся не раз. На жаль, па-ранейшаму існуе такая практыка, і з гэтым трэба змагацца – сказаў Юры Лукашэвіч ў камэнтары Радыё Рацыя.

У Задзіночаньні беларускіх студэнтаў таксама адзначаюць, што ў загадзе пры выключэньне Мікалая Логвінава дапушчаныя шматлікія парушэньні.

«Са мной паквітаюцца за палітыку», — Мікалай Логвінаў і адміністрацыя каледжу пра прычыны адлічэньня

Нагадваем, на пляцоўцы Сhange.org размешчаная петыцыя “Дапамажыце беларускім студэнтам аднавіцца ва ўніверсітэтах”, якая заклікае за аднаўленьне ў беларускіх універсітэтах студэнтаў, адлічаных за грамадзка-палітычную актыўнасьць. Апошнія адлічэнні звязаныя з удзелам студэнтаў у пратэстных акцыях, якія ў лютым і сакавіку 2017 года хваляй пракаціліся па Беларусі.

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.