Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Рыгор Кастусёў сумняецца, што бізнэс будзе выконваць распараджэньне Лукашэнкі “адраджаць малую радзіму”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Рыгор Кастусёў сумняецца, што бізнэс будзе выконваць распараджэньне Лукашэнкі “адраджаць малую радзіму”

Дададзена 14.07.2017 12:01:32 | 226 праглядаў

На свяце «Купалле» ў Александрыі кіраўнік дзяржавы заклікаў заможных людзей адраджаць малыя радзімы.

Хто адгукнецца на заклік Аляксандра Лукашэнкі, высвятляў сайт «Заўтра тваёй краіны».

Кастусёў: Для зацікаўленасці буйных бізнэсмэнаў няма ўмоваў

Кастусёў ФорумНамеснік кіраўніка Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які жыве ў Шклове, не бачыць перспектываў для ажыццяўлення пажадання кіраўніка дзяржавы.

– У шматлікіх заможных людзей наўрад ці ўзнікне жаданне адраджаць свае малыя радзімы, бо іх давялі да такога стану, што адраджаць там ужо няма чаго. Хапае вёсак, дзе засталося ўсяго некалькі чалавек, – канстатуе палітык.

Рыгор Кастусёў мяркуе, што няма ўмоваў і для таго, каб у буйных бізнэсмэнаў была зацікаўленасць ва ўкладанні сродкаў.

– Адраджэнне вёскі было б магчымым пры ўмове прыватнай уласнасці на зямлю, развіцця фермерскіх гаспадарак. Калі б людзі мелі магчымасць не толькі ўкладваць грошы ў вёску, але і ствараць там умовы для працы, атрымліваць аддачу, – кажа палітык.

– Але рабіць гэта трэба было больш за 20 гадоў таму. А апамяталіся толькі цяпер. Уздымаць пытанне пра адраджэнне малых радзімаў сёння, верагодна, ужо позна, – рэзюмуе эксперт.

Мігурскі: Заможным людзям дзявацца няма куды

Пётр МігурскіКандыдат эканамічных навук Пётр Мігурскі, які жыве ў Шклоўскім раёне, мяркуе, што буйныя бізнэсмэны вымушаныя будуць укладвацца ў малыя радзімы добраахвотна-прымусова.

– Ад словаў і пазіцыі кіраўніка дзяржавы залежыць іхняе становіўшча. Маю на ўвазе не толькі душэўнае, але і матэрыяльнае. Падзецца ім няма куды. Цалкам можна выказаць здагадку, што ў райвыканкамах і сельсаветах ужо сядзяць і складаюць спісы нараджэнцаў вёсак, з якіх можна выцягнуць капейку, – адзначае Пётр Мігурскі.

Любыя інвестыцыі ў вёску станоўчыя, хай яны і не маюць доўгатэрміновай перспектывы, мяркуе эканаміст. Дзякуючы ўдзелу заможных людзей у вёсках можна заасфальтаваць дарогі, пабудаваць новыя крамы, магчыма, стварыць дзесьці камбінаты побытавага абслугоўвання.

Сур’ёзных перашкодаў для ўкладання буйнымі бізнэсоўцамі сродкаў у родныя вёскі Пётр Мігурскі не бачыць.

– Выказана пажаданне прэзідэнта, а яно значыць не менш за заканадаўства. Таму будзь ласкавы, прыязджай, паглядзі, што ты можаш зрабіць. Калі з боку кагосьці паўстане супраціў, то яму нагадаюць пра пажаданне прэзідэнта і супраціў пасля гэтага сыдзе на нішто, – мяркуе эканаміст.

 

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.