Партыя БНФ » БНФ пратэстуе супраць беларуска-расейскіх вучэньняў “Захад-2017″
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ пратэстуе супраць беларуска-расейскіх вучэньняў “Захад-2017″

Дададзена 15.07.2017 12:19:00 | 317 праглядаў

Партыя БНФ пратэстуе супраць буйных ваенных вучэнняў Расеі і Беларусі „Захад – 2017”, якія плануецца правесці ўвосень. Актывсіты партыі падаюць заяўкі на правядзеньне пікетаў пратэсту супраць вучэньняў у розных гарадах Беларусі.

Па словах старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, гэтыя вучэнні не адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Беларусі:

stop greenПа-першае, яны ствараюць абсалютна непатрэбную напружанасць у рэгіёне. Па-другое, разбураюць імідж Беларусі, як добрага суседа ў дачыненні да Украіны, Польшчы, краінаў Балтыі. Бо ўсе яны выказваюць вялікую занепакоенасць правядзеннем гэтых вучэнняў. Па-трэцяе, ёсць непасрэдная небяспека, звязаная з прысутнасцю вялікай колькасці расейскіх вайскоўцаў на беларускай зямлі. – Гэтыя вайскоўцы могуць быць выкарыстаныя для палітычнага ціску на кіраўніцтва краіны, на беларускае грамадства. Можа ўзнікнуць, як мінімум, гандаль пры пытанні вывядзення гэтых войскаў. Нягледзячы на ўсе афіцыйныя абвяржэнні, мы бачым, што няма веры ні Крамлю, ні прадстаўнікам Крамля тут, у Беларусі. Бо таксама дэклараваўся мірны характар у дачыненні і з Грузіяй, і з Украінай. Але мы бачым, чым гэта абярнулася для гэтых краінаў.

Таму ў сённяшнняй сітуацыі, калі імперскія амбіцыі засцяць розум крамлёўскаму кіраўніцтву, знаходжанне вялікай кольскасці расейскіх вайскоўцаў на беларускай зямлі нясе наўпроставую небяспеку для дзяржаўнай незалежнасці” – заявіў Аляксей Янукевіч у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Актывісты партыі пачалі падаваць заяўкі на правядзенне пікетаў, каб выказаць нязгоду з гэтымі небяспечнымі планамі.

Старшыня Мінскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Касьпяровіч падаў ў Менгарвыканкам заяву аб правядзеньні 27 ліпеня, у дзень гадавіны абвяшчэньня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь, пікету пратэсту супраць правядзеньня вучэньняў “Захад-2017″ і перадаслякацыі ў межах гэтых вучэньняў на тэрыторыю Беларусі значных аб’ёмаў расейскіх войскаў і тэхнікі.

Па словах адказнага сакратара Партыі БНФ Змітра Салошкіна, пікетаванне плануецца агулам у 20 – 25 гарадах і мястэчках Беларусі.

Зараз ужо пададзены заяўкі на 27 ліпеня не толькі ў сталіцы, але і ў Слуцку, Віцебску, Бярозаўцы, Слоніме. Сябры нашай партыі падаюць заяўкі яшчэ кожны ў сваёй мясцовасці. На жаль, у Віцебску ўжо адмоўлена па надуманых прычынах, што не заключаныя дамовы з міліцыяй, з пажарнымі. Хутчэй за ўсё наўрад ці нам дазволяць пікеты. Але заяўкі будзем падаваць і ўсімі сіламі дабівацца ад уладаў дазволу правядзення пікетавання супраць ваенных вучэнняў, – сказаў Зміцер Салошкін.

Адміністрацыя Чыгуначнага раёна Віцебску забараніла правядзеньне пікета супраць вайсковых вучэньняў “Захад-2017″, заяўку на які падаваў старшыня рады Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў.

Віцебск - адмова

 

Ліпень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.